Хварашчанскае балота

Хварашча́нскае бало́та — балота нізіннага тыпу ў Івацэвіцкім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, у вадазборы Агінскага канала (сцёк у р. Ясельда). Плошча балота складае 7,9 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 6,9. тыс. га. Глыбіня торфу да 5,2 м, сярэдняя 2,1 м. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. На балоце ёсць сапрапель магутнасцю да 0,7 м. Балота асушана адкрытай сеткай, часткова пераабсталявана пад дрэнаж. Вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжа, кармавыя караняплоды.

Літаратура правіць