Цыкута
Цыку́та[1], або вех (Cicúta) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых. Каля 10 (паводле інш. звестак 20) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 1 від — Цыкута ядавітая (Cicuta virosa).
Цыкута | |||||||||||||||||||
Цыкута ядавітая (Cicuta virosa). Цвіценне расліны на балоце, Францыя | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьБатанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Шматгадовыя вадалюбныя трава з мясістымі каранямі. Лісце двойчы- або тройчыперыстае, долі зубчастыя. Абгортка можа прысутнічаць, прыкветкаў няма, прыкветнічкі шматлікія.
Кветкі ў выпуклых складаных парасоніках, звычайна белыя, часам зеленаватыя ці ружаватыя. Чашачка прыкметная, з вострымі лістападобнымі зубцамі. Рыльца песціка галоўчатае, слупок доўгі і тонкі.
Плады шарападобныя да шырокаяйкападобных, мерыкарпіі пяцірэбрыстыя, алейныя канальчыкі адзіночныя ў лагчынках.
Таксічнасць
правіцьВа ўсіх частках раслін, асабліва ў вялікіх колькасцях — у каранях, утрымліваецца моцны яд, цыкутаксін, які аказвае нейратаксічнае ўздзеянне і выклікае рабдаміёліз. Дзеянне яду блізкае да стрыхніну[2].
Таксанамія і сістэматыка
правіцьСінонімы
правіць- Cicutaria [Tourn.] Lam., 1779, nom. illeg.
- Keraskomion Raf., 1838
Віды
правіць- Cicuta bulbifera L., 1753
- Cicuta douglasii (DC.) J.M.Coult. & Rose, 1900
- Cicuta maculata L., 1753
- Cicuta virosa L., 1753 — Цыкута ядавітая, ці Шалей, ці Вяха, ці Віха
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Hopkins, P.M.; Ellis, F.R. Hyperthermic and Hypermetabolic Disorders. — Cambridge, New York, 1996. — P. 253. — 286 p. — ISBN 0-521-44381-4.
Літаратура
правіць- Цыкута // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Шишкин Б. К. Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1950. — Т. XVI. — С. 376—378. — 648 с. — 3 500 экз.
- Abrams, L.; Ferris, R.S. An Illustrated Flora of the Pacific States. — 1951. — Vol. III. — P. 237—238. — 874 p. — ISBN 0-8047-0005-2.
Спасылкі
правіцьЦыкута на Вікісховішчы |