Церуха (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Цяруха (рака))

Церуха́[1][2], Цяруха — ракарака ў Добрушскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож, (басейн Дняпра).

Цяруха
Характарыстыка
Даўжыня 57 км
Плошча басейна 525 км²
Басейн Сож → Дняпро → Чорнае мора
Расход вады 1,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае
 · Каардынаты 52°06′51″ пн. ш. 31°36′33″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 · Месцазнаходжанне за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́
 · Каардынаты 52°12′08″ пн. ш. 30°56′07″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Добрушскі раён, Гомельскі раён
Церуха (рака) (Гомельская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

АгульнаеПравіць

Даўжыня ракі 57 км. Плошча вадазбору 525 км², пад лесам 26 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,8[1] м³/с. Выток знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае. Упадае ў Сож за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́. Пойма двухбаковая, шырыня да 2 км, часткова асушаная. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні, шырыня да 10 м. Берагі стромкія, вышынёю да 3 м. На перыяд вясновай паводкі прыходзіцца 55 % гадавога сцёку. На рацэ некалькі шлюзаў[1]. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Асноўныя прытокіПравіць

На рацэ знаходзяццаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

ЛітаратураПравіць