Светнік зязюлін
Све́тнік зязюлін[3][4] (Silene flos-cuculi) — від кветкавых раслін роду Светнік (Lychnis) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), некаторымі аўтарамі ўключаецца ў род Светнік (Lychnis).
Светнік зязюлін | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Назвы
правіцьСветнік зязюлін[3][5], зязюлін цвет[3], бурчык[3][5], палявая смалянка[3][5], смолка балацяная, чарацвет[3], смолка баравая, дрэма[6][7].
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—90 см. Сцябло прамое, шурпатае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Сцябловае лісце сядзячае, вузкаланцэтнае, прыкаранёвае — падоўжаналанцэтнае, звужанае ў чаранок. Кветкі ружовага колеру, часам белыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці з супраціўнымі галінкамі. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьЕўраазіяцкі від. Натуралізаваўся на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Японіі[8]. Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезатроф і эўтроф[9]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, лясах і хмызняках, на нізінных балотах і па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Гаспадарчае значэнне
правіцьЛекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д е ё ж Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ Кукушкин цвет обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Кудрашова М. Г. Светнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 462. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 518. Coronaria flos-cuculi (L.) A.Br. [Lychnis flos-cuculi L.] — Горицвет кукушкин, или Кукушкин цвет // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 127. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
правіць- Кукушкин цвет обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)