Чорная кніга камунізму

Чорная кніга камунізму: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі (фр.: Le Livre noir du communisme) — кніга пра палітычныя і грамадзянскія рэпрэсіі ў камуністычных дзяржавах, генацыд, пазасудовыя пераследы, дэпартацыі і штучный голад. Кніга была надрукаваная ў 1997 годзе ў Францыі, арыгінальнае назва фр.: Le Livre noir du communisme: Crimes, terreur, répression. Напісаная групай некалькіх еўрапейскіх акадэмікаў пад рэдакцыяй Стэфана Куртуа.

Чорная кніга камунізму: злачынствы, тэрор, рэпрэсіі
фр.: Le Livre Noir Du Communisme: Crimes, Terreur et Repression
Мемарыял ахвярам камунізму і Супраціву ў Сігету-Мармацыей, Румынія (2007 г.)
Мемарыял ахвярам камунізму і Супраціву ў Сігету-Мармацыей, Румынія (2007 г.)
Аўтар С. Куртуа, Н. Верт, Ж-Л. Пане, А. Пачкоўскі, К. Бартошэк, Ж-Л. Марголін
Жанр гісторыя, паліталогія
Мова арыгінала французская
Арыгінал выдадзены 1997
Выдавецтва Editions Robert Laffont
Выпуск 6 лістапада 1997
Старонак 912
ISBN 978-0-674-07608-2

Змест правіць

Кніга складаецца з пяці частак, з увядзеннем і рэзюмэ Стэфана Куртуа:

Кніга арыентавана ў першую чаргу на прадстаўленні рэжымаў у Савецкім Саюзе і Кітаі. Частка пасвечаная СССР апісвае функцыянаванне рэпрэсіўнай сістэмы ад лістапада 1917 года, эру сталінскіх чыстак у Савецкім Саюзе, дэпартацыі насельніцтва і барацьбу з палітычнымі апанентамі, якія праводзіліся з 1917 года. Раздзелы, якія апісваюць гісторыю Кітая канцэнтруюцца на культурнай рэвалюцыі, сітуацыі ў Тыбеце, вялікім скачку, а таксама рэпрэсіях, якія ажыццяўляліся партыяй.

У меншай ступені, кніга апісвае падзеі, што адбываюцца ва Усходнім Блоку. Аўтары засяроджаны галоўным чынам на буйных публічных выступах супраць урада і на працэсе ўстанаўлення панавання камуністычных партый. Асобныя часткі прысвечаны Паўночнай Карэі, Камбоджы, Кубе і савецкая інтэрвенцыі ў Афганістане. Стэфан Кортуа прабуе ацаніць колькасць ахвяраў рэпрэсій, якая агулам састаўляе каля 100 мільёнаў смерцяў. Той жа аўтар напісаў уступную главу, дзе параўноўвае камунізм з нацыянал-сацыялізмам прыходзіць да высновы, што крывавыя рэпрэсіі закладзеныя ў саміх асновах камуністычнай ідэалогіі.

Савецкая рэпрэсіі правіць

Рэпрэсіі і голад, якія адбываліся ў Савецкім Саюзе пры рэжымах Уладзіміра Леніна і Іосіфа Сталіна, апісаныя ў кнізе:

  • расстрэлы дзясяткаў тысяч закладнікаў і зняволеных;
  • забойства сотняў тысяч паўстаўшых рабочых і сялян у перыяд 1918-1922;
  • голад у 1922 годзе, які прывёў да гібелі 5 мільёнаў людзей;
  • ліквідацыя і дэпартацыя данскіх казакоў ў 1920 годзе;
  • дзясяткі тысяч памерлых у канцэнтрацыйных лагерах у перыяд 1918-1930;
  • высылка 2 мільёнаў кулакоў (або меркаваных кулакоў) у перыяд 1930-1932;
  • 6 мільёнаў украінцаў загіныўшых у выніку справакаванага голаду (Галадамор) у перыяд 1932-1933;
  • дэпартацыя сотняў тысяч палякаў, украінцаў, прыбалтаў, малдаван і жыхароў Бесарабіі ў перыяд 1939-1941 і 1944-1945;
  • дэпартацыя паволжскіх немцаў у 1941 годзе;
  • амаль 690 000 забітых падчас Вялікага тэрору ў перыяд 1937-1938;
  • дэпартацыя крымскіх татараў ў 1943 годзе;
  • дэпартацыя чачэнцаў у 1944 годзе;
  • дэпартацыя інгушаў у 1944 годзе.

Ацэнка агульнага ліку ахвяр камуністычных рэжымаў правіць

У кнізе прыведзены наступныя дадзеныя аб колькасці ахвяр камуністычных рэжымаў у розных краінах свету:

Агульная колькасць забітых, згодна з прыведзенымі ў кнізе дадзенымі, набліжаецца да адзнакі ў сто мільёнаў.

Фота з кнігі правіць

Рэакцыя на кнігу правіць

На працягу трох гадоў з моманту выпуску было прададзена каля. 700 тысяч копій кнігі на 16 мовах. У 1998 годзе выдавецтва Le Temps Des Cerises выдала Чорную кнігу капіталізму як адказ на абвінавачванні Чорнай кнігу камунізму. У 2002 годзе ў Францыі было выдадзена дапаўненне - другі том «Кнігі», які змяшчаў, сярод іншага, адказ аўтара на абвінавачання, зробленыя супраць першага тома.

Аналагічныя кнігі правіць

У 2009 годзе ў Швецыі выйшла кніга «Злачынствы супраць чалавечнасці пры камуністычных рэжымах». У выданні апісваюцца Чырвоны тэрор, раскулачванне, масавы голад, ГУЛАГ, Вялікі тэрор, барацьба з касмапалітызмам.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць