Чысцік (заказнік)
заказнік у Беларусі
(Пасля перасылкі з Чысцік, заказнік)
Чы́сцік — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 300 га.
Чысцік | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Віцебскі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 300 га |
Дата заснавання | 1979 |
Размешчаны на балотным масіве пераходнага тыпу Жукоўскае. Узгорыста-хвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з камамі і забалочанымі азёрнымі катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя, глыбіня торфу да 5 м, у сярэднім 1,94 м.
Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін. У Чырвонай кнізе рагулькі высокія, тафільдыя чашачкавая, марошка прысадзістая, гарычка крыжападобная.
Літаратура
правіць- Чысцік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).