Чысцік (заказнік)

заказнік у Беларусі

Чы́сцік — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 300 га.

Чысцік
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьВіцебскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 300 га
Дата заснавання 1979
physical
Чысцік
Чысцік
physical
Чысцік
Чысцік

Размешчаны на балотным масіве пераходнага тыпу Жукоўскае. Узгорыста-хвалістая азёрна-ледавіковая нізіна з камамі і забалочанымі азёрнымі катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя, глыбіня торфу да 5 м, у сярэднім 1,94 м.

Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін. У Чырвонай кнізе рагулькі высокія, тафільдыя чашачкавая, марошка прысадзістая, гарычка крыжападобная.

Літаратура правіць