Шабуні (Пухавіцкі раён)
Шабуні́[1] (трансліт.: Šabuni, руск.: Шабуни) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 27 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка (прыток Пцічы).
Вёска
Шабуні
| ||||||||||||||||||||
Назва правіць
Паводле георгафа і тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад прозвішча Шабуня, якое, верагодна, мае балцкую аснову šabai — часацца, круціцца (няўрымса). Слова шабуня ў беларускай мове звычайна абазначае жартаўніка, гарэзу.
Гісторыя правіць
За часамі Вялікага Княства Літоўскага Шабуні належалі Радзівілам, адносіліся да Койданаўскага графства.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Праз вена дачкі Дамініка Гераніма Радзівіла Стэфаніі перайшлі да Вітгенштэйнаў. Пасля 1861 года засценак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1877 годзе набыты Эмерыкам Чапскім, адносіліся да дамена Самуэлева. У канцы XIX ст. тут было 12 даўніх дамоў загродавай шляхты: Паўловічаў, Булгакаў, Віктаровічаў, Шабуневічаў, Юркевічаў, Здановічаў, Каранеўскіх, Шацілаў, Бахановічаў, Пяткевічаў і Цывільскіх[2].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе мела статус пасёлка.
Насельніцтва правіць
- 1897 год — 10 двароў, 95 жыхароў
- 1905 год — 15 двароў, 107 жыхароў
- 1960 год — 94 жыхары
- 1999 год — 19 жыхароў
- 2002 год — 10 гаспадарак, 14 жыхароў
- 2007 год — 9 гаспадарак, 10 жыхароў
- 2010 год — 14 жыхароў
- 2012 год — 6 гаспадарак, 9 жыхароў
- 2019 год — 3 жыхары[3]
Славутасці правіць
- Касцёл Святога Роха (1796 год, драўляны) — помнік беларускага народнага дойлідства.
Спіс вуліц правіць
- Цэнтральная вуліца
- Цяністая вуліца[4]
Крыніцы правіць
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Jelski A. 1890, с. 753.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса . Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Шабуні // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 195—196. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Jelski A. Szabunie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — С. 754. — 960 с.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шабуні (Пухавіцкі раён)