Наблус
На́блус, або Шхем (араб. نابلس; іўр.: שְׁכֶם — Шхем, у беларускай традыцыі Сіхе́м, у антычнасці Флавія Неапаліс, лац.: Flavia Neapolis[1]) — горад на Заходнім беразе ракі Іардан, у Палесцінскай аўтаноміі, у гістарычнай вобласці Самарыя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Наблус.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва каля 130 000 чалавек, галоўным чынам палестынцы. Большасць вернікаў — мусульмане. Каля 350 самарыцян пражываюць у асобным раёне на гары Гарызім.
У Бібліі
правіцьГорад Шхем вядомы з біблейскіх часоў (1200 да н.э.) як буйны цэнтр племя хівійцаў. Сын сіхемскага кіраўніка згвалтаваў Дзіну, адзіную дачку Якава, згаданую ў Бібліі па імі, і за гэта горад быў выразаны яе братамі Сімяонам і Левіем. У Шхеме знаходзіцца грабніца яе брата Іосіфа. Пасля падзелу зямлі паміж каленамі Ізраіля трапіў у надзел калена Манасіі (Менашэ). Шхем атачаюць горы Гарызім і Гевал, на якіх па загадзе Майсея неўзабаве пасля пераходу яўрэяў цераз Іардан быў заключаны запавет паміж Богам і яўрэйскім народам. У Шхеме быў абвешчаны царом Ізраіля Авімелех сын Гедэона (Суд. 9:6; 9:22). Пасля падзелу царства — цэнтр паўночных каленаў і першая сталіца Ераваама.
Гісторыя
правіцьУ 400 годзе да н.э. ператварыўся ў культурны цэнтр і свяшчэнны горад самарыцян. Захоплены рымлянамі ў пачатку нашай эры і пераназваны імі ў гонар імператара Веспасіяна ў Флавія Неапаліс, гэта назва ў арабскай мове была перайначаная на Наблус. У горадзе захаваліся руіны старажытнага храма гіксосаў. Не меней цікавыя царква Св. Ганны і Сідонскія грабніцы. У 1120 годзе крыжакі склікалі ў горадзе Наблускі сабор.
Славутасці і культура
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьПанарама
правіць
Гл. таксама
правіць- Навамучанік Філумен (Хасапіс)
Крыніцы
правіць- ↑ Сихем, город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в г д е ё ж http://nablus.org/index.php/en/services-en/public-relations
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наблус
- Сихем // Библейская энциклопедия архимандрита Никифора. — М., 1891—1892.
- Артыкул «Шхем» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі