Эдуард Анатолевіч Чудноўскі

Эдуард Чудноўскі (нар. 3 студзеня 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».

Футбол
Эдуард Чудноўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдуард Анатолевіч Чудноўскі
Нарадзіўся 3 студзеня 1991(1991-01-03)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь Фартуна (Мінск)
Беларусь БАТЭ-РМ
Клубная кар’ера*
2008 — 2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2012   Беларусь Дняпро (Магілёў) 5 (0)
2012   Беларусь Белтрансгаз (Слонім) 13 (1)
2013   Беларусь Хваля (Пінск) 26 (1)
2014 Арменія Арарат (Ерэван) 2 (0)
2014 Беларусь Клецк 12 (0)
2015 Беларусь Ліда 30 (2)
2016 — 2018 Беларусь Смаргонь 54 (2)
2018 Беларусь Орша 8 (0)
2019 Беларусь Маладзечна 7 (0)
Нацыянальная зборная**
2010 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 мая 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 жніўня 2018.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец прыватнай сталічнай футбольнай школы «Фартуна». Там ён займаўся да 14 гадоў, пасля чаго перайшоў у БАТЭ-РМ. Каманда 1991 года нараджэння, якую ўзначальваў Вадзім Мурсалаў, неаднаразова займала высокія месцы ў юнацкім чэмпіянаце Беларусі. Чудноўскі, які выступаў на пазіцыі «пад нападнікам», і яго партнёры, у ліку якіх былі Раман Сцяпанаў, Кірыл Алексіян і Алег Патоцкі, два разы заваявалі срэбра і аднойчы — бронзу. І даволі вялікай групай перабраліся ў дубль барысаўскага БАТЭ пад кіраўніцтва трэнера Дзмітрыя Шаўчука.

Там Чудноўскі правёў чатыры сезоны і дзейнічаў не толькі ў цэнтры поля, але і на левым флангу паўабароны. Эдуард запомніўся выкананнем «стандартаў», уменнем разагнаць атаку, аддаць разумную перадачу, прабіць здалёк. У 2011 годзе ён стаў пераможцам першынства Беларусі сярод дублюючых складаў, згуляўшы ў 32 матчах з 33.

За асноўную каманду БАТЭ Чудноўскі правёў два паядынкі ў Кубку Беларусі 2011/12. Ён выхадзіў на замены ў канцы сустрэч з «Гарадзеяй» і брэсцкім «Дынама». У пачатку наступнага года было прынята рашэнне аддаць футбаліста ў арэнду. У такім статусе ён паспеў пагуляць за магілёўскі «Дняпро», слонімскі «Белтрансгаз» і пінскую «Хвалю».

У 2014 годзе пакінуў БАТЭ ў якасці свабоднага агента. У канцы лютага перайшоў у ерэванскі «Арарат»[2]. Аднак у армянскім клубе Чудноўскі прабыў зусім нядоўга і вярнуўся назад у беларускі чэмпіянат, перайшоўшы ў «Клецк».

У пачатку 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Ліда». Стаў адным з лідараў каманды, правёў усе 30 матчаў у сезоне 2015. У пачатку 2016 года перайшоў у «Смаргонь», дзе таксама быў іграком асновы. У першай палове 2018 года згуляў за «Смаргонь» толькі ў чатырох матчах і ў ліпені пакінуў каманду, неўзабаве пасля гэтага папоўніў склад «Оршы». Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў аршанскі клуб.

У пачатку 2019 года стаў трэніравацца з «Маладзечна», у красавіку афіцыйна далучыўся да складу каманды, выступаў у яе складзе да лета.

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2010 годзе згуляў у трох матчах за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Зноскі

СпасылкіПравіць