Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак
Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак (5 жніўня 1907, Санкт-Пецярбург — 12 лютага 1939) — беларускі празаік, драматург.
Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 (18) жніўня 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1939[1] (31 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, журналіст |
Гады творчасці | з 1928 |
Жанр | аповесць[d] |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў рабочай сям’і. Вучыўся ў Петраградскай польскай гімназіі. Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі (Верхнядзвінскі раён), куды маці пасля мабілізацыі мужа ў Чырвоную Армію (1918) пераехала на сталае жыхарства. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Уваходзіў у нефармальнае аб’яднанне ТАВІЗ. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929—1930 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная Полаччына» (1930—1933), «Літаратура і мастацтва» (1934—1939).
У 1934 годзе Эдуад Самуйлёнак пераехаў у Мінск, дзе цалкам заняўся літаратурнай працай. З ініцыятывы Максіма Горкага ў маі 1935 года разам з Віталём Вольскім, Міколам Хведаровічам і Барысам Мікулічам паехаў у Грузію для абмену творчым вопытам і ўстанаўлення культурных сувязей паміж братнімі рэспублікамі, вынікам чаго з’явіліся нарысы «Сакрэт Кварцхелія», «Аджарыс — Цхалі», «Радзіма марганца» і першая кніга рамана «Будучыня» (1936—1938).
Памёр 12 лютага 1939 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939).
Творчасць
правіцьДэбютаваў вершам у 1928 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Першае апавяданне «Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў «Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).
Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена ў 1935), «Пагібель воўка» (апублікавана і пастаўлена ў 1939).
Зноскі
- ↑ а б в Самуйлёнок Эдуард Людвигович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Жураўлёў В. П. Самуйлёнак Эдуард Людвігавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Самуйлёнак Эдуард Людвігавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 645. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Самуйлёнак Эдуард Людвікавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Да 110-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Самуйлёнка Архівавана 23 ліпеня 2021. // Нацыянальны адукацыйны партал
- Юрэвіч Л. Таямніцы Эдуарда Самуйлёнка // Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак у Вікікрыніцах | |
Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак на Вікісховішчы |