Эльвіра Уладзіміраўна Герман

Эльвіра Уладзіміраўна Герман (нар. 9 студзеня 1997) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу з бар’ерамі. Чэмпіёнка Еўропы (2018). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Лёгкая атлетыка
Эльвіра Герман
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Эльвіра Уладзіміраўна Герман
Спецыялізацыя 100 metres hurdles[d]
Клуб СК ФПБ
Нарадзілася 9 студзеня 1997(1997-01-09)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
IAAF 14579406
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дасягненні правіць

Сярэбраная прызёрка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Нанкіне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,38.

Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2015 года ў Эскільстуне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,15.

Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2016 года ў Быдгашчы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12,85[3].

13 мая 2018 ў французскім Манжэроне прабегла 100 метраў з бар’ерамі за 12,73 сек., устанавіўшы асабісты рэкорд[4]. 9 жніўня 2018 Эльвіра Герман стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 м з бар’ерамі, у фінале кантынентальнага форуму ў Берліне беларуска паказала вынік 12,67 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы дзвюх саперніц з Германіі[5], таксама яна ўстанавіла нацыянальны рэкорд (U-23).

Эльвіра Герман — уладальніца звання «Узыходзячая зорка» 2018 года па версіі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Таксама яна з’яўляецца самай маладой спартсменкай, якой удалося стаць чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі за ўсю гісторыю кантынентальных спаборніцтваў[6].

Асноўныя вынікі правіць

Год Турнір Месца правядзення Дысцыпліна Месца Вынік
2014 летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2014 Нанкін, Кітай 100 м з/б   13,38
2015 Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Эскільстуна, Швецыя 100 м з/б   13,15
2016 Чэмпіянат Еўропы Амстэрдам, Нідэрланды 100 м з/б 16-е (1/2) 13,18
Чэмпіянат свету сярод юніёраў Быдгашч, Польшча 100 м з/б   12,85 CR
2017 Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні Бялград, Сербія 60 м з/б 11-е (1/2) 8,57
Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі Быдгашч, Польшча 100 м з/б   12,95
Чэмпіянат свету Лондан, Вялікабрытанія 100 м з/б 19-е (1/2) 13,16
Летняя Універсіяда Тайбэй, Тайвань 100 м з/б   13,17
2018 Чэмпіянат свету ў памяшканні Бірмінгем, Вялікабрытанія 60 м з/б 10-е 8,06
Чэмпіянат Еўропы Берлін, Германія 100 м з/б   12,67
2019 Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні Глазга, Вялікабрытанія 60 м з/б   8,00

Грамадская дзейнасць правіць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[7]. 27 жніўня, на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, бар’ерыстка заявіла, што гатовая змяніць спартыўнае грамадзянства, калі яе будуць прэсаваць.

Зноскі

Спасылкі правіць