Энвер Рызаевіч Барыеў

(Пасля перасылкі з Энвер Барыеў)

Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 года, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), пасол у Туркменістане (2011—2013).

Энвер Барыеў
азерб.: Ənvər Rza oğlu Barıyev
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменскай Рэспубліцы
26 жніўня 2011 — 16 мая 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Юрый Малумаў
Пераемнік Алег Табанюхаў
Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
22 сакавіка 2005 — 29 снежня 2010
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Валерый Астапаў
Пераемнік Уладзімір Вашчанка
Нараджэнне 2 кастрычніка 1964(1964-10-02) (60 гадоў)
Нацыянальнасць азербайджанец
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Ваенная служба
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азербайджанскай ССР у 1964 г.

У 1985 годзе скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР.

Служыў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, памежных войсках.

19911996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнай упраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі.

19961999 — першы намеснік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу.

Са жніўня 1999 года — першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2004 года — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС.

22 сакавіка 2005 года — 29 снежня 2010 — міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

26 жніўня 2011 года прызначаны паслом Беларусі ў Туркменістане[1].

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Мае больш за 100 навуковых публікацыяў.

Генерал-лейтэнант унутранай службы.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» II, III ступеняў, медалямі іншых краін.

Зноскі

Спасылкі

правіць