Юрый Тышкевіч (ваявода)
ваявода берасцейскі
Юрый Тышкевіч (? — 1576) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1558—1566), ваявода берасцейскі (з 1566); староста ваўкавыскі (з 1557). Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Юрый Тышкевіч | ||
![]() | ||
![]() Герб «Ляліва» | ||
| ||
---|---|---|
1566 — 1576 | ||
Папярэднік | пасада заснавана | |
Пераемнік | Гаўрыла Гарнастай | |
Нараджэнне | 1518 | |
Смерць | 1576 | |
Род | Тышкевічы | |
Бацька | Васіль Тышкевіч | |
Маці | Аляксандра з Чартарыйскіх | |
Жонка | Ганна з Катовічаў Тэадора з Валовічаў | |
Дзеці | Ян Яўстах Тышкевіч, Пётр Тышкевіч, Марцін Тышкевіч[d], Тэадор Фрыдэрык Тышкевіч[d], Юрый Тышкевіч[d] і Аляксандр Тышкевіч[d] |
БіяграфіяПравіць
З лагойскай лініі роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Васіля, ваяводы смаленскага, і Аляксандры з Чартарыйскіх.
Быў гаспадарскім дваранінам, паслом у Крымскае ханства ў 1552 і Маскву ў 1554.
Першы раз ажаніўся з Ганнай Катовіч, другі — з Тэадорай Валовіч. У першым шлюбе меў сыноў Тэадора Фрыдэрыка і Марціна, у другім — Пятра, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя[1].
Зноскі
- ↑ Tyszkiewiczowie (польск.) . Праверана 8 ліпеня 2012.
КрыніцыПравіць
- Грыцкевіч А. Тышкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 682. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.