Юрый Аляксеевіч Сарычаў
Юрый Аляксеевіч Са́рычаў (28 красавіка 1953, Мінск — 20 верасня 1997) — беларускі акцёр і рэжысёр тэатра лялек. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Юрый Аляксеевіч Сарычаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1997 (44 гады) |
Род дзейнасці | акцёр, лялечнік, тэатральны рэжысёр |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. У 1975—1986, 1989—1992 і 1996—1997 акцёр, у 1987—1989 рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, у 1992—1993 рэжысёр-пастаноўшчык Брэсцкага абласнога тэатра лялек, у 1994—1996 гадах галоўны рэжысёр Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» (г. Маладзечна).
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года.
Творчасць
правіцьДля акцёрскага мастацтва Сарычава характэрны псіхалагічная дакладнасць і яркая характарнасць. Найбольш поўна талент праявіўся ў спектаклях для дарослых.
Сярод роляў: Гефест («Хачу быць богам» А. Вярцінскага), Мядзведзь, Ілья Мурамец («Датрэціх пеўняў» В. Шукшына), Калібан («Бура » У. Шэкспіра), Паэт («Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П. Нэруды), Анёл А («Боская камедыя » І. Штока) і інш. Паставіў спектаклі: «Церам-Церамок» С. Маршака (1985), «Казка пра Хлапчыша-Кібальчыша » А. Гайдара (1987), «Пра Фядота-Стральца, удалога малайца » Л. Філатава (1988), «Васіліса Прыгожая» С. Пракоф’евай і Г. Сапгіра (1990) у дзяржаўным тэатры лялек; «Доктар-Айбаліт» В. Карастылёва (1992), «Янка-ўдалец і нячыстая сіла» І. Сідарука (1993) і інш. ў Брэсцкім тэатры лялек; «Меч анёла» Сідарука (1994), «Незвычайныя спаборніцтвы» Я. Спяранскага (1995), «Снежная каралева» Х. К. Андэрсена (1995), «Доктар-Айбаліт» Карастылёва (1996) у тэатры лялек «Батлейка».
Літаратура
правіць- Юркевіч С. Ф. Сарычаў Юрый Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).