Ягор Аляксеевіч Піцык
Ягор Піцык | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Ягор Аляксеевіч Піцык | |
Нарадзіўся | 1 лютага 1995[1] (24 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазіцыя | нападнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 17 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2014 — 2016 | ![]() |
6 (0) |
2015 | → ![]() |
13 (0) |
2016 | → ![]() |
9 (0) |
2017 | ![]() |
10 (1) |
2017 | ![]() |
5 (0) |
2018 | ![]() |
7 (1) |
2018 | ![]() |
14 (0) |
2019 — | ![]() |
1 (1) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца |
Ягор Піцык (нар. 1 лютага 1995) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Івацэвічы».
Клубная кар’ераПравіць
З 2014 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», у тым жа годзе часам пачаў трапляць і асноўную каманду. 23 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў матчы супраць «Нёмана» (0:1).
У сезоне 2015 чатыры разы выйшаў на поле за асноўную каманду (заўсёды на замену). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын»[2]. Правёў у першай лізе 13 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезону разам з «Дынама». У сакавіку праходзіў прагляд у «Смалявічах-СТІ», а ў красавіку далучыўся да «Баранавічаў». У жніўні 2016 года пакінуў баранавіцкі клуб[3] і неўзабаве вярнуўся ў Брэст, дзе да канца сезону 2016 выступаў за дубль.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у пінскую «Хвалю»[4], аднак пазней далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». Улетку 2017 года перабраўся ў клуб польскай Трэцяй лігі ГКС (Вікелец). У пачатку 2018 года планаваў далучыцца да брэсцкага «Руха», але пазней зноў адправіўся на прагляд у «Хвалю» і ў сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскім клубам[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7].
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[8], аднак да пачатку чэмпіянату 2019 пакінуў каманду і перабраўся ў «Івацэвічы».
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д1 | Дынама-Брэст | 2 | 0 | |
2015 (1) | Д1 | Дынама-Брэст | 4 | 0 | |
2015 (2) | Д2 | Кобрын | 13 | 0 | |
2016 (1) | Д2 | Баранавічы | 9 | 0 | |
2016 (2) | дубль | Дынама-Брэст | 10 | 7 | |
2017 (1) | Д2 | Граніт | 10 | 1 | |
2018 (1) | Д2 | Хваля | 7 | 1 | |
2018 (2) | Д2 | Смаргонь | 14 | 0 |
Зноскі
- ↑ Egor Pitzyk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 1-я лига. “Орша” Разумова
- ↑ Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи»
- ↑ Татаревич, Коневега и Пицык – на просмотре в «Волне»
- ↑ "Волна" обыграла "Луч"
- ↑ "Волна" рассталась с Пицыком
- ↑ Трансферы клуба
- ↑ Пять игроков продлили контракты со "Сморгонью"
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)