Ягор Аляксеевіч Піцык
Ягор Піцык (нар. 1 лютага 1995) — беларускі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Ягор Аляксеевіч Піцык | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 лютага 1995[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2014 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», у тым жа годзе часам пачаў трапляць і асноўную каманду. 23 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў матчы супраць «Нёмана» (0:1).
У сезоне 2015 чатыры разы выйшаў на поле за асноўную каманду (заўсёды на замену). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын»[2]. Правёў у першай лізе 13 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У сакавіку праходзіў прагляд у «Смалявічах-СТІ», а ў красавіку далучыўся да «Баранавічаў». У жніўні 2016 года пакінуў баранавіцкі клуб[3] і неўзабаве вярнуўся ў Брэст, дзе да канца сезона 2016 выступаў за дубль.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у пінскую «Хвалю»[4], аднак пазней далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». Улетку 2017 года перабраўся ў клуб польскай Трэцяй лігі ГКС (Вікелец). У пачатку 2018 года планаваў далучыцца да брэсцкага «Руха», але пазней зноў адправіўся на прагляд у «Хвалю» і ў сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскім клубам[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[6] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[7].
У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[8], аднак да пачатку чэмпіянату 2019 пакінуў каманду і перабраўся ў «Івацэвічы». У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Івацэвічы»[9].
У пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона. У студзені 2022 года заняў пасаду адміністратара ў дублі брэсцкага «Руха»[10], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.
З восені 2022 года выступаў за польскі клуб «Оса» з Біскупца. У пачатку 2023 года трэніраваўся з «Нівай» з Доўбізны, аднак у выніку не трапіў у заяўку каманды на сезон, засяродзіўся на пасадзе спартыўнага дырэктара клуба[11]. У красавіку 2023 года стаў начальнікам каманды ў брэсцкім «Дынама».
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2015 (1) | Д1 | Дынама | 4 | 0 | |
2015 (2) | Д2 | Кобрын | 13 | 0 | |
2016 (1) | Д2 | Баранавічы | 9 | 0 | |
2016 (2) | дубль | Дынама | 10 | 7 | |
2017 (1) | Д2 | Граніт | 10 | 1 | |
2018 (1) | Д2 | Хваля | 7 | 1 | |
2018 (2) | Д2 | Смаргонь | 14 | 0 | |
2019 | Д3 | Івацэвічы | 22 | 12 | |
2020 (1) | Д2 | Граніт | 1 | 0 | |
2021 | Д3 | Брэстжылбуд | 12 | 19 |
Крыніцы
правіць- ↑ Egor Pitzyk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 1-я лига. “Орша” Разумова
- ↑ Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи»(недаступная спасылка)
- ↑ Татаревич, Коневега и Пицык – на просмотре в «Волне»
- ↑ "Волна" обыграла "Луч" Архівавана 12 сакавіка 2018.
- ↑ "Волна" рассталась с Пицыком
- ↑ Трансферы клуба Архівавана 15 жніўня 2018.
- ↑ Пять игроков продлили контракты со "Сморгонью"
- ↑ "Кронон" дозаявил 4 футболиста, "Ивацевичи" - троих, "Динамо-Брест-1960" - одного
- ↑ Демешко возглавил дублеров "Руха"
- ↑ У "Слонима-2017" появится фарм-клуб, "Осиповичи" обновляют состав (руск.). football.by (15 лютага 2023). Праверана 18 красавіка 2023.