Адкрыць галоўнае меню

Якаў Кірылавіч Міхалёў[1] (нар. 20 сакавіка 1909 г., Машкова, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 27 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1974).

Якаў Кірылавіч Міхалёў
Дата нараджэння 20 сакавіка 1909(1909-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Род дзейнасці аграном
Навуковая сфера земляробства
Месца працы Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За адвагу» — СССР

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. Працаваў настаўнікам у Дрыбіне[2]. У 1940 годзе пераведзены ў пасёлак Турскавы (Рагачоўскі раён) на пасаду намесніка дырэктара доследнай станцыі[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Брэсце. У ліпені—лістападзе 1941 г. удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, атрымаў кантузію і пасля лячэння дэмабілізаваны ў пачатку 1942 г.[2] Да 1946 года працаваў у горадзе Халтурын Кіраўскай вобласці дырэктарам тэхнікума і дырэктарам вучэбнай гаспадаркі[2]. У 1946 годзе вярнуўся на радзіму і ў 1947 годзе абараніў дысертацыю кандыдата сельскагаспадарчых навук[2]. У 1947 годзе прызначаны дырэктарам доследнай станцыі[2]. З 1959 г. на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі (да 1970 г. намеснік дырэктара) у вёсцы Дашкаўка[2] Магілёўскага раёна.

Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць

Я. К. Міхалёву належаць больш за 200[2] навуковыя прац па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур. У 1954 годзе апублікаваў манаграфію «Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР». Быў членам Савета Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Неаднаразова абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў[2].

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць