Якаў Кірылавіч Міхалёў
Якаў Кірылавіч Міхалёў[1] (нар. 20 сакавіка 1909 г., Машкова, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 27 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1974).
Якаў Кірылавіч Міхалёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985 |
Род дзейнасці | аграном |
Навуковая сфера | земляробства |
Месца працы | Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1931 годзе. Працаваў настаўнікам у Дрыбіне[2]. У 1940 годзе пераведзены ў пасёлак Турскавы (Рагачоўскі раён) на пасаду намесніка дырэктара доследнай станцыі[2]. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Брэсце. У ліпені—лістападзе 1941 г. удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, атрымаў кантузію і пасля лячэння дэмабілізаваны ў пачатку 1942 г.[2] Да 1946 года працаваў у горадзе Халтурын Кіраўскай вобласці дырэктарам тэхнікума і дырэктарам вучэбнай гаспадаркі[2]. У 1946 годзе вярнуўся на радзіму і ў 1947 годзе абараніў дысертацыю кандыдата сельскагаспадарчых навук[2]. У 1947 годзе прызначаны дырэктарам доследнай станцыі[2]. З 1959 г. на Магілёўскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі (да 1970 г. намеснік дырэктара) у вёсцы Дашкаўка[2] Магілёўскага раёна.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьЯ. К. Міхалёву належаць больш за 200[2] навуковыя прац па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур. У 1954 годзе апублікаваў манаграфію «Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР». Быў членам Савета Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Неаднаразова абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў[2].
Бібліяграфія
правіць- Рекомендации по возделыванию люцерны на Могилевщине / [подготовили: Я. К. Михалев, В. В. Шапиро]. — Могилев, 1975.
- Паляпшэнне лугоў і пашаў БССР / Я. К. Міхалёў. ― Мінск, 1954.
Узнагароды
правіць- Медаль «За адвагу»[2]
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені[2]
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Міхалёў, Якаў Кірылавіч (доктар сельскагаспадарчых навук, аграномія ; 1909—1985) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Владимир Лившиц Яков Михалев – ученый из деревни Машково (руск.) // Інфармацыйны рэсурс пра Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці: horki.info