Янаш Вітэз (венг.: János Vitéz; каля 1408 — 1471) — венгерскі архібіскуп, канцлер Венгерскага каралеўства, выхавальнік Мацьяша Хуньядзі.

Янаш Вітэз
Герб
архібіскуп эстэргамскі[d]
з 11 мая 1465
Дыяцэзія Эстэргамская архідыяцэзія[d]
Папярэднік Dénes Szécsi[d]
Latin Catholic Bishop of Oradea Mare[d]
з 4 чэрвеня 1445
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Oradea Mare[d]
Папярэднік Giovanni de Dominis[d]
Пераемнік Johann Beckenschlager[d]
Дзейнасць астраном, астролаг, палітык, матэматык, catholic religious
Нараджэнне каля 1408[1][2]
Смерць 6 жніўня 1472[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і дробнага харвацкага двараніна. Вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вяртання ў Венгрыю зрабіў галавакружную кар’еру: ад заграбскага каноніка да варадскага біскупа, а затым эстэргамскага архібіскупа-прымаса і канцлера Венгерскага каралеўства. Ён служыў Жыгімонту і абодвум Хуньядзі: кіраўніку Венгрыі Янашу і яго сыну, каралю Мацьяшу, да якога быў запрошаны выхавальнікам[4].

У канцылярыі Жыгімонта Янаш Вітэз пазнаёміўся з Энеем Сільвіа Пікаламіні, які працаваў у ёй пэўны час. Яшчэ ў бытнасць варадскім біскупам, Янаш Вітэз згуртаваў вакол сябе літаратурны кружок паводле тыпу гуманістычнай акадэміі, у якую ўвайшоў і Верджэрыа. Адным з першых у Венгрыі ён стаў калекцыянаваць кодэксы, сабраўшы вялікую бібліятэку, частка якой пазней папоўніла знакамітую бібліятэку Мацьяша. Аснову яго калекцыі склалі працы антычных аўтараў. Янаш Вітэз не быў гуманістам у поўным сэнсе гэтага слова. Антычныя аўтары ўяўлялі для яго хутчэй новы ідэал літаратурнага стылю і чысціні лацінскай мовы, інструмент навострывання ўласнага пяра, чым крыніцу новага светапогляду. Стаўшы канцлерам, ён услед за Верджэрыа ўкараняў новую лацінскую культуру ў каралеўскай канцылярыі. Менавіта ў гэтай сферы ён увекавечыў сябе ў гісторыі венгерскай культуры, пакінуўшы багатую эпісталярную спадчыну. Яго лісты служылі ўзорам для маладых дыпламатаў і адміністратараў. Яны быў сабраны ў 1451 г., пазней, у пачатку XVI ст., выдадзены амаль як падручнікі. Янаш Вітэз аказваў таксама падтрымку моладзі ў атрыманні неабходнай адукацыі. Нямала яго стыпендыятаў вучыліся ў італьянскіх універсітэтах. У сваім жа каралеўстве, у Пожані (сучасная Браціслава), ён заснаваў Academia Istropolitana — першая вышэйшая навучальная ўстанова, арганізаваная па тыпу Балонскага ўніверсітэта. Аднак акадэмія ненадоўга перажыла свайго стваральніка.

Зноскі