Ян Ласіцкі
Ян Ласі́цкі (польск.: Jan Łasicki; каля 1534 — не раней за 1599) — польскі гісторык, бібліёграф, рэлігійны пісьменнік-палеміст.
Ян Ласіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1534[1][2][…] |
Дата смерці | 1602[1] ці 1605 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, багаслоў, дыпламат, бібліёграф, выхавацель |
Навуковая сфера | гістарыяграфія[3], педагогіка[3] і багаслоўе[3] |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Ласіцы Сахачоўскага павета Раўскага ваяводства (Мазовія). Паходзіў з дробнай мазавецкай шляхты. Кальвініст. У 1556—1561 гадах вучыўся ў гімназіях і ўніверсітэтах Страсбургу, Жэневы, Лазаны, Цюрыху, Падуі, пазней вандраваў па Швейцарыі, Францыі, Нідэрландах, Англіі; у Парыжы ледзь пазбегнуў гібелі ў Варфаламееўскую ноч (24 жніўня 1572).
Актыўна ўдзельнічаў у міжканфесійнай палеміцы, перапісваўся з вядучымі дзеячамі еўрапейскай Рэфармацыі. Меў разнастайныя навуковыя інтарэсы: напісаў шэраг прац па гісторыі рэлігіі, гісторыі панавання Стэфана Баторыя, нарыс гісторыі Францыі (першы польскі твор такога кшталту), і іншыя (усе на лацінскай мове); цікавіўся дакладнымі навукамі. Лічыцца заснавальнікам польскай бібліяграфіі.
У 1581 годзе вярнуўся з апошняй вандроўкі за межы Рэчы Паспалітай, у 1582 годзе пазнаёміўся з літоўскім падскарбіям, кашталянам менскім Янам Глябовічам (кальвіністам), які запрасіў яго ў ВКЛ; выхоўваў дзяцей Глябовіча Яна і Мікалая, жывучы то ў Вільні, то ў рэзідэнцыі Глябовічаў у Заслаўі. Увайшоў у рознаверны асяродак віленскіх інтэлектуалаў (Цыпрыян Базылік, Андрэй Волан, Паўль Одэрборн і іншыя). У 1582 годзе выдаў у Шпаеры (Германія) зборнік прац розных аўтараў «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў» (назва пазычаная з трактата Одэрборна), у які ўвайшоў і арыгінальны твор Ласіцкага. Апісаў народныя адзенне, стравы, абрады беларусаў, архітэктуру Вільні, Полацка, беларускіх вёсак; крытычна ставіўся да перажыткаў паганства, забабонаў, неадукаванасці насельніцтва ВКЛ. У рэлігійнай палеміцы выступаў як супраць каталіцкай рэакцыі (у 1584 годзе бараніў Андрэя Волана ад Пятра Скаргі), так і супраць радыкальных пратэстанцкіх плыняў (асуджаў антытрынітарыяў, Фаўста Соцына).
Апошнія звесткі пра Ласіцкага паходзяць з Заслаўя (ліпень 1599). Пасмяротна выйшаў яго твор «Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян» (Базель, 1615) — першы сістэматычны выклад балцкіх язычніцкіх вераванняў.
Творы
правіць- De Russorum, Moscovitarum et Tartarorum religione… Spirae, 1582.
- De diis Samogitarum caeterorumque Sarmatarum… Basileae, 1615.
Зноскі
Літаратура
правіць- Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
- Barycz H. Jan Lasicki: Studium z dziejow polskiej kultury naukowej XVI w. Wroclaw etc., 1973.
- Издано в 1582 году // Белорусский экватор. Мн., 1988
Спасылкі
правіць- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)