Ян Тарасевіч
Ян (Іван Аляксеевіч) Тарасе́віч[1] (польск.: Jan Tarasiewicz; 23 верасня 1893, Саколка, Літоўскае генерал-губернатарства — 18 чэрвеня 1961, Беласток) — польскі і беларускі кампазітар, піяніст, педагог.
Ян Тарасевіч | |
---|---|
польск.: Jan Tarasiewicz | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1961 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў павятовым горадзе Саколка Гродзенскай губерні (цяпер горад Сакулка, Падляскае ваяводства, Польшча).
Бацька будучага кампазітара быў падпалкоўнікам, героем руска-турэцкай вайны. Бацькі Яна памерлі, калі яму было сем гадоў, і ён быў узяты на апеку траюраднай сястрой маці. У маёнтку сваёй цёткі ў хлопчыка была гувернантка, якая дала яму першапачатковыя веды ў галіне музычнай граматы і навучыла іграць на фартэпіяна.
Яну вельмі падабалася займацца музыкай, але, як і большасці дзяцей арыстакратычных сем’яў, яму рыхтавалі іншы лёс. хлопчыка пасылаюць вучыцца ў Санкт-Пецярбург у кадэцкі корпус. Аднак любоў да музыкі перадужала. Адразу па заканчэнні корпуса ён паступае ў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю. У кансерваторыі праяўляюцца музычныя таленты Яна. Яго талент быў заўважаны выбітным кампазітарам А. Глазуновым, дзякуючы дапамозе якога былі выдадзеныя першыя сачыненні маладога кампазітара. Ян Тарасевіч карыстаўся вялікай папулярнасцю і як бліскучы выканаўца. Яго здольнасці былі адзначаны знакамітымі буйнымі знаўцамі музыкі таго часу — Сяргеем Рахманінава і Янам Сібеліусам.
Тарасевіч быў прадстаўлены да двара рускага імператара , дзе выступаў у канцэртах. Яго прыхільніцай была дачка Мікалая II Марыя.
Але поспех і шматабяцальная будучыня былі перапыненыя Кастрычніцкім пераваротам 1917 года. Кампазітар некаторы час выкладаў у Гродзенскай беларускай школе. Ён таксама прымаў удзел у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Але пасля ўкаранення Савецкай улады вяртаецца ў маёнтак пад Саколкай і цалкам аддае сябе творчасці.
У 1921 годзе ў выніку Брэсцкага міру Саколка, знаходзячыся ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Беларуссю, адыходзіць да Польшчы. Ян Тарасевіч аказваецца за мяжой. На працягу многіх гадоў ён неадлучна жыве ў сваім маёнтку. Па ўспамінах мясцовых жыхароў кампазітар мала ўвагі надаваў гаспадарцы, аддаючы весь свой час музыцы. Многія яго творы навеяныя атмасферай, што панавала вакол маёнтка, ён адчувае добразычлівасць мясцовых жыхароў. У падзяку кампазітар прысвячае ім свой твор «Банальны вальс».
У 1939 годзе пасля ўводу савецкіх войскаў Я. Тарасевич пакідае свой маёнтак і едзе ў Латвію, каб перачакаць «ліхія часы». З прыходам Савецкай улады маёнтак Я. Тарасевіча нацыяналізаваны, а ўсе землі раздадзеныя мясцовым сялянам. Калі ж ён вяртаецца ў родныя мясціны ў 1942 г., то знаходзіць свой дом разбураным.
Перажыўшы вайну, у 1947 годзе Я.Тарасевич пераязджае ў Беласток у маленькі драўляны домік, які складаецца з кухні і аднаго пакоя, у які ледзь ўплішчваецца фартэпіяна і ложак. Тарасевіч пражыў у гэтым доме чатырнаццаць гадоў, зарабляючы сабе на жыццё прыватнымі ўрокамі музыкі. Многія яго вучні пасля сталі вядомымі музыкамі.
Памёр кампазітар ў 1961 годзе, і па завяшчанні быў пахаваны на праваслаўных могілках у горадзе Сакулка.
Творчасць
правіцьЖывучы на тэрыторыі Польшчы, Ян Тарасевіч не страціў сувязі з беларускай культурай. Асновай многіх з яго тварэнняў стаў беларускі музычны фальклор, вакальныя творы на вершы беларускіх паэтаў. Пасля сябе Ян Тарасевіч пакінуў 110 твораў розных жанраў. Гэта творы для фартэпіяна, хору, камерна-інструментальныя творы, песні і рамансы, а таксама адзін незавершаны фартэпіянны канцэрт.
Ні пры жыцці, ні пасля смерці творчасць Яна Тарасевіча не была прызнана ў асяроддзі польскіх кампазітараў. Толькі з моманту перадачы ў 1997 г. музычнай спадчыны кампазітара Беларусі пачынаецца адраджэнне цікавасці да яго мастацтва.
Памяць
правіцьУ 2000 годзе па ініцыятыве «Беларускай капэлы» у Варшаве выходзіць дыск, у які ўвайшлі 24 вакальных і фартэпіянных творы кампазітара, выкананыя артыстамі Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
У 2001 годзе ў Мінску выйшла кніга В. Скорабагатава «Абышоўся без славы …: Кампазітар Ян Тарасевіч». У сярэдзіне 2007 г. Беластоцкім тэлебачаннем зняты дакументальны фільм «Забыты кампазітар — Ян Тарасевіч».
У 2011 годзе ў Гродне і Саколцы ў памяць пра Яна Тарасевіча адкрыты мемарыяльныя дошкі.
У 2013 годзе ў Беластоку прайшоў фестываль імя Яна Тарасевіча, прысвечаны музыцы Вялікага Княства Літоўскага.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Скорабагатаў В. І. Тарасе́віч Ян (Іван Аляксеевіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Скорабагатаў В. Абышоўся без славы…: Кампазітар Ян Тарасевіч. — Мн., 2001.
- Kondratiuk H. W stronę Tarasiewicza. Białystok, 2002.