Яраслаў Васілевіч Смелякоў

рускі савецкі паэт і перакладчык, літаратурны крытык

Яраслаў Васілевіч Смелякоў (руск.: Яросла́в Васи́льевич Смеляко́в; 26 снежня 1912 [8 студзеня 1913], Луцк, Валынская губерня — 27 лістапада 1972, Масква) — савецкі паэт і перакладчык, літаратурны крытык. У 1934—1937 і 1951—1955 гадах быў рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1967). Член Праўлення Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў РСФСР.

Яраслаў Васілевіч Смелякоў
Род дзейнасці журналіст, паэт
Дата нараджэння 26 снежня 1912 (8 студзеня 1913)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1972(1972-11-27)[1][2][3] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За працоўную доблесць»
Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола
Аўтограф Автограф Ярослав Смеляков.jpg
Commons-logo.svg Яраслаў Васілевіч Смелякоў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Яраслаў Смелякоў нарадзіўся 26 снежня 1912 (8 студзеня 1913) года ў Луцку (цяпер Украіна) у сям’і чыгуначнага рабочага. Дзяцінства правёў у вёсцы, дзе скончыў пачатковую школу. Затым ён вучыўся ў Маскве, у школе-сямігодцы.

Скончыў паліграфічную фабрычна-заводскую школу (1931). Працаваў у друкарні. Па патрабаванні сябра, журналіста Усевалада Іарданскага, прынёс свае вершы ў рэдакцыю моладзевага часопіса «Рост», але пераблытаў дзверы і трапіў у часопіс «Кастрычнік», дзе быў прыняты сваім кумірам, паэтам Міхаілам Святловым, які даў маладому паэту зялёную вуліцу. Па іроніі лёсу, у адзін з першых жа рабочых дзён у друкарні яму даверылі набіраць ўласныя вершы.

Займаўся ў літаратурных гуртках пры газеце «Комсомольская правда» і часопісе «Огонёк». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Пасля смерці Кірава ў 1934 годзе быў рэпрэсаваны і адбыў 3-гадовае зняволенне. У гэтыя ж гады Вялікага тэрору два блізкія сябра Я. В. Смелякова — паэты Павел Васільеў і Барыс Карнілаў — былі расстраляныя.

З 1937 года пасля вызвалення — адказны сакратар газеты «Дзяржынец» працоўнай камуны імя Дзяржынскага (Люберцы). У 1939 годзе адноўлены ў Саюзе пісьменнікаў СССР, адказны інструктар секцыі прозы.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З чэрвеня па лістапад 1941 года радавым на Паўночным і Карэльскім франтах. Трапіў у акружэнне, знаходзіўся ў фінскім палоне, у 1944 годзе вярнуўся з палону. У 1945 годзе трапіў пад Сталінагорск (цяпер горад Новамаскоўск Тульскай вобласці) у праверачна-фільтрацыйны спецлагер № 283 (ПФЛ № 283), дзе яго некалькі гадоў правяралі. Спецыяльныя (фільтрацыйныя) лагеры былі створаны рашэннем ДКА ў апошнія дні 1941 года з мэтай праверкі ваеннаслужачых РСЧА, што былі ў палоне, акружэнни ці пражывалі на акупаванай праціўнікам тэрыторыі. Парадак праходжання дзяржправерку («фільтрацыі») вызначаўся Загадам наркама ўнутраных спраў СССР № 001735 ад 28 снежня 1941 года, у адпаведнасці з якім вайскоўцы накіроўваліся ў спецыяльныя лагеры, дзе часова атрымлівалі статус «былых» ваеннаслужачых або «спецкантынгенту».

Тэрмін адбываў у лагерным аддзяленні № 22 ПФЛ № 283 пры шахце № 19 трэста «Красноармейскуголь». Шахта знаходзілася паміж сучаснымі гарадамі Данской і Паўночна-Задонск (з 2005 года мікрараён г. Данскога). На шахце працаваў лазеншчыкам, затым улікоўшчыкам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Смеляков Ярослав Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Âroslav Vasilʹevič Smelâkov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Jaroslav Vasil’evič Smeljakov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.

ЛітаратураПравіць