Ятранка

рака ў Беларусі

Ятра́нка[1] — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).

Ятранка
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 208 км²
Расход вады 1,33 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Ярошычы
 • Каардынаты 53°26′46,50″ пн. ш. 25°53′11,7″ у. д.HGЯO
Вусце Моўчадзь
 • Месцазнаходжанне Наваельня
 • Каардынаты 53°27′14,93″ пн. ш. 25°34′21,71″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Моўчадзь → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Навагрудскі раён, Дзятлаўскі раён
physical
Ятранка
Ятранка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 208 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці 1,33[1] м³/с. Пачынаецца каля вёскі Ярошычы. Упадае ў Моўчадзь на поўдні гарадскога пасёлка Наваельня Дзятлаўскага раёна. Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша. Прытокі — Мутніца (справа), Лапушанка.

На рацэ: вёска Ятра, сажалкі каля вёсак Круцілавічы і Стараельня.

Назва правіць

Назва балцкага паходжання, згодна з К. Бугам адпачатная назва мела выгляд Aitra і адпавядае назве р. Aitra на захадзе Літвы. Звязана з літоўскім aitrus "палкі, гарачы".[2]

Зноскі

  1. а б в ЭПБ 1986.
  2. Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 2š.

Літаратура правіць