Яўген Анатолевіч Апанасовіч

беларускі футбаліст

Яўген Апанасовіч (нар. 18 ліпеня 2002, Лунінец) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва» (у арэндзе са «Слуцка»).

Футбол
Яўген Апанасовіч
Поўнае імя Яўген Анатолевіч Апанасовіч
Нарадзіўся 18 ліпеня 2002(2002-07-18) (19 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Маладзёжныя клубы
0000—2017 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)
2017—2019 Беларусь Слуцк
Клубная кар’ера[* 1]
2019— Беларусь Слуцк 3 (0)
2021—   Беларусь Лакаматыў (Гомель)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у Лунінцы, на юнацкім узроўні выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», а ў 2017 годзе далучыўся да «Слуцка», дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль. Замацаваўся ў складзе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў[1], на наступны год пачаў прыцягвацца да асноўнага складу клуба. 17 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (2:1).

У сезоне 2021 выступаў за дубль «Слуцка» і не прыцягваўся да асноўнай каманды, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лакаматыў»[2].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Слуцк   29 14
2020 Д1 Слуцк   3 0
2021 (1) Д1 Слуцк   0 0

Грамадзянская пазіцыяПравіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[3].

Зноскі