Яўген Юр’евіч Клапоцкі

беларускі футбаліст

Яўген Клапоцкі (нар. 12 жніўня 1993, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха».

Футбол
Яўген Клапоцкі
Поўнае імя Яўген Юр’евіч Клапоцкі
Нарадзіўся 12 жніўня 1993(1993-08-12)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 12
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 68 (2)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (1)
2018—2020 Беларусь Віцебск 57 (5)
2021— Беларусь Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2012—2014 Беларусь Беларусь (да 21) 25 (1)
2017 Беларусь Беларусь B 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2011 года гуляў за асноўны склад брэсцкага «Дынама». У красавіку 2013 года, пасля зыходу з клуба Віталя Гайдучыка, стаў асноўным цэнтральным абаронцам і капітанам брэсцкага клуба[3]. У ліпені 2013 атрымаў траўму, з-за якой прапусціў тры месяцы. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2013 года і зноў замацаваўся ў асноўным складзе.

У пачатку 2014 года капітанства ў камандзе перайшло да Рамана Васілюка, але Клапоцкі застаўся асноўным цэнтральным абаронцам. Аднак, у чэрвені 2014 года атрымаў чарговую траўму і выбыў да канца сезона. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У маі 2015 года зноў атрымаў траўму, а пасля аднаўлення ў верасні быў пераведзены ў дубль[5]. У снежні 2015 года з-за даўгоў «Дынама» перад футбалістам БФФ надаў Клапоцкаму статус свабоднага агента[6].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. У складзе жодзінскага клуба неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. Дапамог камандзе выйграць Кубак Беларусі 2016, забіўшы пераможныя мячы ў чвэрцьфінале супраць мінскага «Дынама» і паўфінале супраць «Мінска». 14 ліпеня 2016 года трапным ударам са штрафнога прынёс «Тарпеда-БелАЗ» гасцявую перамогу над «Дэбрэцэнам» у Лізе Еўропы (2:1). Дзякуючы паспяховай гульні за жодзінскі клуб стаў выклікацца ў нацыянальную зборную Беларусі, хоць у 2016 годзе так і не дэбютаваў за яе.

У студзені 2017 года падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[8]. У сезоне 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, чаргуючыся ў складзе з іншымі футбалістамі. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].

У лютым 2018 года стаў іграком «Віцебска»[10], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У другой палове 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У студзені 2021 года пакінуў «Віцебск»[11] і неўзабаве падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам»[12].

Міжнародная кар’ераПравіць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У яе складзе ў студзені 2014 выступаў на Кубку Садружнасці, дзе дапамог зборнай Беларусі заняць трэцяе месца (забіў 3 галы на турніры).

У 2016 годзе прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Беларусі, але так і не згуляў за яе. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

ДасягненніПравіць

Зноскі