Яўген Яўстафіевіч Красоўскі
Яўген Яўстафавіч Красоўскі (16 (29) лістапада 1908, Баку — 14 ліпеня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак, жывапісец і графік.
Яўген Яўстафіевіч Красоўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 16 (29) лістапада 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 1980 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст |
Жанр | тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Вячаслаў Мікалаевіч Руцай, Фёдар Адольфавіч Фогт і Міхаіл Георгіевіч Эндэ |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт |
ru.krasovsky.belartist.org (руск.) be.krasovsky.belartist.org (бел.) |
Біяграфія
правіць- 1924—1927 — вучоба і праца ў дэкаратыўна-мастацкай майстэрні Першага беларускага тэатра ў Мінску. Таксама параллельна займаўся жывапісам у студыі на рабфаку[1]
- 1927—1930 — Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся ў В. Руцая, Ф. Фогта, М. Эндэ
- 1930 — пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках
- 1936—1937 — Кіеўскі мастацкі інстытут
- 1940 — ўступіў у Саюз мастакоў БССР
- З 1944 года жыў у Мінску
- 1975 — атрымаў ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР»
Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Займаўся жывапісам і графікай (акварэль і эстамп). Іспытаў уплыў сацрэалізма.
Сярод найбольш вядомых твораў: партрэты М. Філіповіча, М. Станюты, Б. Платонава, І. Сарокіна, А. Кулакоўскага, пейзажы «Вязынка», «Возера Нарач», «Зіма ў Мінску», нацюрморты «Атрыбуты мінулага», «Вясновыя кветкі» і інш. Таксама вядомы яго графічны аркуш «На аднаўленне Мінска» 1944 года.
Значная частка твораў мастака знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных сборах. Вялікую колькасць твораў Яўгена Красоўскага мае ў сваёй калекцыі беларускі мастак Ігар Бархаткоў. Ён з'яўляецца аматарам і прыхільнікам творчасці Яўгена Красоўскага. К 100-годдзю мастака Ігар Бархаткоў падрыхтаваў альбом з рэпрадукцыямі карцін Красоўскага. Аўтарамі тэксту да альбома сталі мастацтвазнаўцы В. Ф. Карамазаў і Алег Ойстрах[2].
У 1958 годзе ў Мінску адбылася выстаўка твораў Яўгена Красоўскага, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння і 30-годдзю творчай дзейнасці. Каталог да выстаўкі складаў яго сябра — мастак Мікола Тарасікаў[3]. У 1977 годзе Яўген Красоўскі выдаў свае ўспаміны аб жыцці і творчасці Міколы Тарасікава.
З 5 па 15 лістапада 2008 года ў мінскай галерэі ЛаСандр—Арт адбылася рэтраспектыўная выстаўка твораў Яўгена Красоўскага. На адкрыцці прысутнічаў сын мастака — Аляксандр Яўгенавіч Красоўскі.
Зноскі
- ↑ [1]
- ↑ Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Сводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
Літаратура
правіць- Яўген Красоўскі : Альбом / аўтары тэксту: В.Ф.Карамазаў, А.Ойстрах. — Мн.: Медиал, 2008. — 40 с. — (Мастакі Беларусі XX стагоддзя). — 400 экз. — ISBN 978-985-6914-03-7.