1938 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1938 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі правіць
- 6 снежня — адкрыўся I з’езд мастакоў БССР, які арганізацыйна аформіў стварэнне Саюза савецкіх мастакоў Беларусі, прыняў статут Саюза[1];
- Адкрылася Дзяржаўная карцінная галерэя ў Мінску;
- Арганізаваны курсы павышэння прафесійнага майстэрства мастакоў пад кіраўніцтвам Ф. А. Мадорава, Мінск;
- Дыпломная работа Ібрагіма Гембіцкага — выпускніка графічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута – ілюстрацыі да аповесці Я. Коласа «Дрыгва» — трапілі ў Маскоўскі музей выяўленчых мастацтваў (чатыры аркушы ў тэхніцы дрэварыту);
З’явіліся правіць
Нарадзіліся правіць
- 25 мая — Ліяна Азаранка (пам. 2006), савецкі мастак-жывапісец, педагог, родам з Горацкага раёна
- 28 жніўня — Генадзь Грак, беларускі мастак-графік, майстар экслібрыса
- 20 верасня — Валерый Ачайкін, беларускі архітэктар чувашскага паходжання, мастак і пeдагог
- 25 верасня — Вячаслаў Целеш, беларускі мастак, краязнавец, філакартыст
- 27 лістапада — Зоя Літвінава, беларускі мастак
- 7 снежня — Васіль Сумараў, беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1981)
- 16 снежня — Эдуард Агуновіч, беларускі графік і мастак-афарміцель. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)
- Аляксандр Дэмарын, беларускі графік і мастак-афарміцель
Памерлі правіць
- 22 верасня — Генадзь Змудзінскі (нар. 1897), беларускі графік. Расстраляны НКУС.
Галерэя твораў правіць
-
Мікалай Тарасікаў «Жаночы партрэт»
Зноскі
- ↑ Сяргей Харэўскі. Архіўная копія(недаступная спасылка). Культура. Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 31 мая 2016.