Adenium — каўдэкснаформны  (укр.) род раслін сямейства кутровыя (Apocynaceae).

Adenium

Adenium multiflorum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Adenium Roem. & Schult., 1819

Сінонімы
Idaneum Post & Kuntze, 1903[3]
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  893779
NCBI  69374
EOL  6851825
GRIN  g:182
IPNI  2172-1

Назва правіць

 
Adenium obesum у натуральных умовах, Танзанія
 
Adenium arabicum
 
Adenium multiflorum
 
Adenium boehmianum у натуральных умовах, Паўднёвая Афрыка
 
Adenium obesum у культуры
 
Adenium oleifolium

Быў упершыню выяўлены еўрапейскімі даследчыкамі Джоханам Ромерам і Джозэфам Шульцам на тэрыторыі Адэны (араб. Oddaejn‎‎ — ранейшая назва Емена) і атрымаў назву па месцы свайго росту. Народныя назвы — «пустынная ружа», «няшчырая азалія», «няправільны баабаб», «нага слана».

Сістэматыка правіць

У залежнасці ад аўтараў, род або з’яўляецца манатыпным, прадстаўленым адным відам — Adenium obesum з некалькімі падвідамі, або мае каля дзесяці асобных відаў.

Каўдэкс, што павялічваецца з узростам, і шматлікія прыгожыя кветкі робяць расліну вельмі дэкаратыўнай. З-за гэтага выведзена шмат яе сартоў з разнастайнымі формамі і кветкамі кветак.

Апісанне правіць

Кусты або невялікія дрэвы ад 1 да 5 метраў вышынёй. Мае патоўшчаныя ў ніжняй частцы сакавітыя сцёблы. Чарговае цэльнакрайняе лісце размешчана пучкамі на верхавінах парасткаў на кароткіх хвосціках. Кветкі — з доўгай кветкавай трубкай лейкападобнай формы сабраны ў суквецці. Колер кветак: белы, ружовы, чырвоны. Сок расліны атрутны. Сок Adenium boehmianum усё яшчэ выкарыстоўваецца бушменамі Намібіі для атручвання стрэл пры паляванні на жывёл[4].

Род Adenium блізкі да роду Pachypodium — асноўнае адрозненне складаецца ў тым, што галіны і ствалы прадстаўнікоў апошняга роду пакрытыя моцнымі шыпамі.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаныя ў засушлівых абласцях Афрыкі, на Аравійскім паўвостраве, востраве Сакотра.

Умовы росту правіць

Умовы росту вельмі суровыя — засушлівыя, часта камяністыя паўпустыні Афрыкі з невялікім перыядам дажджоў, калі расліны і запасаюцца вільгаццю ў каўдэксе на перыяд засухі.

Утрыманне ў культуры правіць

Расліны святлалюбныя. Узімку ўтрымліваюць амаль у сухасці пры тэмпературы не ніжэй 15 °C, паліў толькі ў выпадку ўсыхання каўдэкса, які пры гэтым становіцца мяккім. Улетку паліў багаты. Увесь цёплы перыяд, пакуль тэмпература не апускаецца ніжэй 15 °C, расліны пажадана ўтрымліваць на свежым паветры ў сонечным месцы. Землясумесь павінна быць паветра- і вільгацепранікальнай, складаецца з лісцяной і дзярновай глебы з даданнем буйназярністага пяску. Размнажаюць пераважна насеннем, часам сцябловымі тронкамі, таксама прышчапляюць на 1,5 гадовы алеандр.

Прадстаўнікі роду паспяхова культывуюцца ў вільготных тропіках — В’етнаме, Тайландзе, Індыі, Малайзіі, Філіпінах. Там вытворцы эксперыментуюць, скрыжоўваць, выводзяць усё новыя сарты і распаўсюджваюць гэтыя расліны ў іншыя краіны і нават на іншыя кантыненты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Звесткі пра род Adenium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Адениум боехмианум (Adenium boehmianum) на сайті «Адениумы» Архівавана 28 вересня 2013. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць