Allium proliferum — шматгадовая травяністая расліна з роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae). Від гібрыднага паходжання [Allium cepa × Allium fistulosum][3], агароднінная культура, прыдатная для вырошчвання ранняй вясной.

Allium proliferum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium ×proliferum (Moench) Schrad. ex Willd., 1809

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  810179
GRIN  t:404736
IPNI  528659-1
TPL  kew-296322

Від, верагодна, паходзіць з Кітая, у Еўропу быў завезены ў сярэднія вякі.

Батанічнае апісанне правіць

Лісце шырокае трубчастае, вышынёй да 40 см, расце ўсё лета. Суквецце пасаджана на трубчастую стрэлку, на якой замест кветак утвараюцца паветраныя цыбуліны. Вышыня стрэлкі можа дасягаць 1 метра. Пасля ад суквецця ўтвараецца новая кветкавая стрэлка, якая таксама сканчаецца суквеццем з паветранымі цыбулінкамі. Такім чынам можа фармавацца ад 2 да 4 узроўняў. Паветраныя цыбуліны, маюць вагу каля 1,5 г, на кожным суквецці ўтвараецца ад 3 да 30 такіх цыбулінак.

Размнажэнне адбываецца вегетатыўным спосабам, ад паветраных або прыкаранёвых цыбулін.

Таксанамія правіць

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II  (руск.)), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].


  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[5]   яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Allium proliferum
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[5]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Выкарыстанне правіць

Пёры ў свежым выглядзе ідуць у ежу, для салаты і як заправа да супоў і гарніру. Цыбулінкі прымяняюцца для марынавання.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. World Checklist of Selected Plant Families: Royal Botanic Gardens, Kew. Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013.
  4. а б Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
  5. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)

Спасылкі правіць

  • Allium proliferum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)