Расце на схілах і стромкіх берагах на вышынях паміж 100 і 1600 метраў. Расце у правінцыях Аньхой, Фуцзянь, Гуандун, Гуансі, Гуйчжоу, Хубэй, Хунань, Цзянсу, Цзянсі, Шэньсі, Шаньдун, Шаньсі, Сычуань, Юньнань, Чжэцзян Кітая і Тайваня. Ён таксама сустракаецца ў Японіі, Карэі і В'етнаме[1].
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў класічных кітайскіх садах. Aphananthe aspera — гэта крыніца валокнаў і драўніны, выкарыстоўваецца для вырабу паперы. Лісце, сабранае восенню, выкарыстоўваюць як дробную наждачную паперу для паліроўкі драўніны і аналагічных матэрыялаў.[2][3][4]. Са згаданых крыніц незразумела, што дае эфект наждачнай паперы: шурпатасць лісця ці ўтрыманне ў ім абразіўных фіталітаў.
Зноскі
- ↑ eflora, 2009
- ↑ Anon, Nature, August 7 1884, pp 337-338
- ↑ [1]
- ↑ Архіўная копія (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2017. Праверана 20 чэрвеня 2017.