Шабельнік
(Пасля перасылкі з Comarum)
Ша́бельнік[1][2] (Comarum) — алігатыпны род кветкавых раслін, які ўваходзіць у падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Шабельнік | |||||||||||||||||||
![]() Шабельнік балотны (Comarum palustre) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Comarum L., 1753 | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Сцёблы прамыя або ўздымаюцца. Лісце размешчана чаргова, пёрыста-рассечанае. Кветкі звычайна сабраны ў невялікіх колькасцях ў суквецці-шчыткі. Гіпантыі плоскай або сподкападобнай формы, падчас утварэння пладоў павялічваюцца ў памерах, чырванаватага або бялёсага колеру. Чашалісцікі ў колькасці пяці, з узростам не ападаюць. Пялёсткі — таксама ў колькасці пяці; чырвонага, цёмна-бэзавага або белага колеру. Кветаложа паўшарападобнай формы. Тычынак да 25, з ніткападобнымі ніткамі і шарападобнымі пылавікамі. Песцікі шматлікія. Лік храмасом: n = 7.
Таксанамія
правіцьяшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 40 родаў | ||||||||||||||
парадак Ружакветныя | падсямейства Rosoideae | ||||||||||||||
2 віды | |||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ружавыя | род Comarum | |||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 падсямейства | ||||||||||||||
Сінонімы
правіць- Farinopsis Chrtek & Soják, 1984
- Pancovia Heist. ex Fabr., 1759, nom. rej., non Willd., 1799, nom. cons.
Спіс відаў
правіць- На сайце The Plant List згадваецца 1 від — Comarum palustre L. — Шабельнік балотны, ці Балотная ружа, ці Ракаўнік, ці Бацяновыя ножкі[2].
- Comarum salesovianum
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
правіць- Шабельнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 353.
- Якаўлева І. М. Шабельнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 364.
- Род 738. Сабельник — Comarum L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редакторы тома Б. К. Шишкин и С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1941. — Т. X. — С. 73—78. — 673 с. — 5 000 экз.
- Сабельник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Сабельник — род Comarum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Comarum (англ.) // The Plant List