Шабельнік балотны
Ша́бельнік балотны[3][4] (Comarum palustre) — від кветкавых раслін роду Шабельнік (Comarum) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Беларускія народныя назвы — балотная ружа, ракаўнік, бацяновыя ножкі[4].
Шабельнік балотны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Назва
правіцьШабельнік балотны, балотная ружа, ракаўнік[5], бацянавы ножкі, рабіннік, сухалом[6][7], ажэўнік, гравілат, грэбнік, буцянавы ножкі, дзеком, дзекох[5][8]
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым карэнішчам, пакрытым валаскамі. Сцёблы прыўзнятыя, з валаскамі і залозкамі ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Долі ліста простыя, завостраныя, з пілаватым краем. Кветкі цёмна-чырвонага колеру з фіялетавым ці ліловым адценнем, па 2—5 у шчыткападобных суквеццях. Плод — шматарэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна сустракаецца на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі[9]. Расце на нізінных балотах, забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах. Святлолюбівая расліна, патрабавальная да наяўнасці пажыўных рэчываў у глебе і ўмерана патрабавальная да яе мінеральнага складу[10].
Выкарыстанне
правіцьЛекавая, дубільная, меданосная і фарбавальная расліна[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.
- ↑ Шабельнік балотны: інфармацыя на сайце GRIN
- ↑ Сабельник болотный — Comarum palustre: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Шабельнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Якаўлева І. М. Шабельнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 364. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Сабельник болотный — Comarum palustre: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Comarum palustre // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)
- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)
- Comarum palustre Linnaeus, Sp. Pl. 1: 502. 1753. // Flora of China (англ.)
- Сабельник // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (руск.)