Каля́ндра[3][4] (Coriandrum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Каляндра
Coriandrum sativum 001.JPG
Каляндра пасяўная (Coriandrum sativum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Coriandrum L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29621
NCBI  4046
EOL  71044
GRIN  g:11523
IPNI  98131-3
TPL  kew-2737546

Батанічнае апісаннеПравіць

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю да 80 см з тонкім верацёнападобным коранем. Сцябло рабрыстае, прамастойнае. Прыкаранёвае лісце трохраздзельнае, сцябловае — перыстарассечаяае. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасоніхах. Плод — сямянка (віслаплоднік).

Віды і арэалПравіць

Расліны роду пашыраны ў Міжземнамор’і. Адрозніваюцца 2 віды :каляндра пасяўная (Coriandrum sativum L.) (вырошчваецца ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі) і Coriandrum tordylium (Fenzl) Bornm..

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць