Танкапрад хмелевы

(Пасля перасылкі з Hepialus humuli)

Танкапра́д хмелевы[1][2] (Hepialus humuli) — від матылькоў роду Hepialus сямейства Танкапрады (Hepialidae).

Танкапрад хмелевы

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hepialus humuli Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  470875
EOL  956497

Апісанне

правіць

Даўжыня пярэдняга крыла — 2 і нават 3,5 см. Самкі прыкметна буйней самцоў. Акрамя таго, асобіны розных палоў адрозніваюцца і па афарбоўцы — самцы бліскучыя, серабрыста-белыя, а самкі жоўтыя з аранжавым малюнкам (пярэднія крылы) і карычневыя (заднія). Як звычайна, брушка самак больш цяжкае. Вусікі і ў самак, і ў самцоў кароткія. І самцы, і самкі пакрытыя жаўтлявымі валасінкамі, ніз крылаў у абодвух палоў чорна-шэры. Верх адрозніваецца: самцы снежна-белыя, самкі жоўтыя з чырвонымі разводамі. Заднія крылы самак шэрыя. Размах крылаў ад 42 да 68 мм.

Арэал віду — умераная Еўропа да Лапландыі на поўначы і Заходняй Сібіры на ўсходзе. Сустракаецца на вышыні да 2000 метраў над узроўнем мора.

Спосаб жыцця

правіць

Імага сустракаюцца з канца мая да сярэдзіны жніўня. Аддае перавагу лётаць у прыцемках па вільготных нізінах. З надыходам змяркання спачатку вылятаюць самцы, але лётаюць нядоўга, хутка асядаюць тут і там і пачынаюць вылучаць водары, прыводзячы ў узбуджаны стан самак, якія вылятаюць крыху пазней. Далей адбываецца спарванне.

Вусені жывуць з жніўня па красавік (паўтара года). Кармавыя расліны вусеняў: хмель (Хмель звычайны), шчаўе, розныя збожжавыя і травы. Пасля з’яўлення на свет і нядоўгага кармлення, вусені зімуюць, затым кормяцца ўсё лета, сталеюць да наступнай восені, зімуюць другі раз, а акукліваюцца толькі пасля гэтага на зямлі ў трубкападобным гняздзечку. Вусень жаўтлявы, з чорнымі кропкамі і бурай галавой. Даўжыня цела складае 40 мм. Жыве ў глебе.

Белыя, авальныя яйкі матылёк папросту раскідвае на зямлю падчас палёту. Усяго колькасць яек складае ад 200 да 1600, у сярэднім каля 600 яек. Пасля адкладкі колер яек змяняецца на бліскуча чорны. Вусені з’яўляюцца ў прыродзе праз 16—33 дні, у сярэднім праз 15—20 дзён[3].

Зноскі

правіць
  1. БелЭн 2002.
  2. ЭПБ 1986.
  3. David J. Carter: Pest Lepidoptera of Europe with special references to the British Isles.

Літаратура

правіць