Hipparchia hermione — від дзённых матылькоў з роду Hipparchia у складзе падсямейства Аксамітніцы.

Hipparchia hermione
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hipparchia hermione Linnaeus, 1764


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1678387
EOL  136407

Этымалогія лацінскай назвы

правіць

Герміёна (грэчаская міфалогія) — дачка цара Спарты Менелая і Алены.

Альцыёна (грэчаская міфалогія) — дачка Эола, жонка фесалійскага цара Кеіка. Алцыёна кінулася ў мора і была пераўтвораная багамі ў зімародка.

Апісанне

правіць

Даўжыня пярэдняга крыла 27—34 мм. Верхні бок крылаў шаравата-карычневы, са светла-жоўтай перавяззю, які ў самцоў з пясочным напыленнем. На задніх крылах унутраны край перавязі даволі моцна выгнуты. Ніжні бок пярэдніх крылаў аналагічны афарбоўцы верхняга боку.

Арэал і месцапражыванне

правіць

Паўднёвая Нарвегія, Паўднёва-Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Еўропа на ўсход да Цэнтральнай Украіны, Беларусі, Смаленскай і Бранскай абласцей Расіі. Лакальны па ўсёй Польшчы і Беларусі. У Прыбалтыцы і Літве.

Насяляе ўзлескі і паляны сухіх сасновых і змешаных лясоў, прасекі і вырубкі ў хваёвых лясах, рэдкалессе. Аддае перавагу сонечным месцам з пясчанай глебай. Лакальны, але звычайны, у некаторыя гады масавы від.

Біялогія

правіць

Развіваецца ў адным пакаленні на працягу года. Час лёту матылькоў доўжыцца з канца чэрвеня да сярэдзіны жніўня. Матылі часта харчуюцца на кветках Knautia arvensis і чабора (Thymus). Кармавыя расліны вусеняў: Brachypodium pinnatum, Brachypodium sylvaticum, Festuca ovina, Festuca rubra.

Уключаны ў Чырвоную кнігу Латвіі (3 катэгорыя).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Львовский А. Л., Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы (Определители по флоре и фауне России) — М.: КМК, 2007. (руск.)