Татарнік

род раслін
(Пасля перасылкі з Onopordum)

Тата́рнік[3][4], анапордум[4] (Onopordum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Татарнік

Onopordum bracteatum.
Агульны выгляд дарослай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Onopordum L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38139
NCBI  92914
EOL  60861
GRIN  g:8471
IPNI  10278

Батанічнае апісанне правіць

 
Татарнік калючы (Onopordum acanthium). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовыя, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, голым або апушаным, простым ці разгалінаваным сцяблом з калючымі крыламі. Лісце буйное, простае, перыста-лопасцевае ці зубчастае, з калючкамі. Кветкі ружовага колеру, зрэдку белыя або ружаватыя, у буйных адзіночных кошыках. Плод — сямянка з чубком.

 
Argynnis pandora на кветцы Татарніка калючага (Onopordum acanthium)

Арэал правіць

Род налічвае каля 40 відаў (46 відаў[5]). Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — татарнік калючы (Onopordum acanthium).

Гаспадарчае значэнне правіць

Меданосныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны, часам — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Onopordum (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць