Драсён раскідзісты
Драсён раскідзісты, Драсён вузлаваты, Драсён ільняны, Дрост, Драсён шурпаты, Дзердзец, Дрост белы (Persicaria lapathifolia) — травяністая расліна з роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Драсён раскідзісты | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||
|
Марфалагічная характарыстыка
правіцьАднагадовая расліна. Сцябло вышынёй 30-60 см, прамое, прыпаднятае або ляжачае. Лісце з кароткім хвосцікам ад даўгаватага і даўгавата-эліптычнага да ланцэтнага, часта тупое, знізу з кропкавымі залозкамі, зверху з паўмесяцавай чорнай плямай, зялёнае. Кветкі сабраны ў гронку; калякветнік зеленаваты. Плады — арэшкі, сціснутыя з бакоў, з паглыбленнямі. Цвіце ў чэрвені-кастрычніку. Плады спеюць у жніўні-кастрычніку.
Экалогія
правіцьРасце на пяску, смеццевых месцах.
Распаўсюджанне
правіцьГаларктычны від.
Надземная частка змяшчае 6 % дубільных рэчываў, галавая кіслата, оксімецілантрахіён; лісце — да 260 мг% аскарбінавай кіслаты.
Выкарыстанне
правіцьУ медыцыне некаторых краін ужываюць пры гемараідальных крывацёках, як слабіцельны сродак. Эксперыментальнымі даследаваннямі паказана, што расліна мае антыбактэрыяльную актыўнасць супраць дызентэрыйнай палачкі Флекснера. У народнай медыцыне ўжывалі пры алергіі, гемараідальных запорах. Лісце ядомае. Паядаецца буйным рагатым скатом, авечкамі і конямі на паша, у сена і сіласе. Меданос.
Зноскі
Літаратура
правіць- Чопик В. И., Дудченко Л. Г., Краснова А. Н. Дикорастущие полезные растения Украины. Справочник. — К. : Наукова думка, 1983. — 400 с. (рос.)
Спасылкі
правіць- Гірчак вузлуватий; Гірчак шорсткий // Лікарські рослини : енциклопедичний довідник / за ред. А. М. Гродзінського. — Київ : Видавництво «Українська Енциклопедія» ім. М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — С. 105; 108. — ISBN 5-88500-055-7.
- Гірчак шорсткий (Polygonum scabrum Moench.) Архівавана 23 квітня 2016. // Аграрна енциклопедія
- https://npgsweb.ars-grin.gov/gringlobal/taxonomydetail.aspx?id=409765 Архівавана 15 серпня 2016.