Phylloscopus neglectus — від вераб’інападобных птушак сямейства валасянкавых (Sylviidae)[1]. Жыве ў Азіі.

Phylloscopus neglectus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phylloscopus neglectus

Арэал віда      Гнездаванне     Зімаванне

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562143
NCBI  2163031

Апісанне правіць

 

Самы маленькі прадстаўнік свайго роду, яго даўжыня складае 9-10 см. Верхняя частка цела бледна-шэра-карычневая. Ніжняя частка цела крэмавая, бакі і грудзі па баках маюць рыжаватае або бураватае адценне. Праз вочы ідуць цёмныя палоскі, над вачамі кароткія, недакладныя, светла-карычневыя або крэмавыя «бровы». Віскі вохрыстыя або карычневыя. Крылы і хвост карычневыя, пёры на іх маюць светлыя краі. Ніжнія покрыўныя пёры крылаў бялёсыя з лёгкім крэмавым або вохрыстым адценнем. Дзюба чорная, у аснове святлейшая. Лапы чорныя ці чарнавата-карычневыя. Вочы цёмна-карыя. Віду не ўласцівы палавы дымарфізм.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Жывуць у гарах Загрос, Эльбурс, Капетдаг і ў іншых гарах Іранскага нагор’я, у Іране, Пакістане, Афганістане, Туркменістане, Узбекістане, Таджыкістане і Туркменістане. Узімку яны мігруюць на поўдзень Ірана, у басейн ракі Інд і на ўсход Аравійскага паўвострава. Жывуць у ядлоўцавых, фісташкавых і дубовых лясах і рэдкалессях, у садах і хмызняковых зарасніках, на высакагорных лугах, паблізу рэк і ручаёў, пераважна на вышыні ад 2400 да 4200 м над узроўнем мора. Яны зімуюць у тамарыскавых і ядлоўцавых зарасніках, акацыевых рэдкалессях і садах. Сустракаюцца паасобку або парамі, восенню і зімой таксама невялікімі зграйкамі. Харчуюцца насякомымі і лічынкамі. Сезон размнажэння доўжыцца з красавіка па ліпень. Гняздо шарападобнае, зробленае з травы, моху і пёраў, размяшчаецца ў хмызняках на вышыні да 1 м над зямлёй. У кладцы ад 3 да 5 яец.

Зноскі

  1. Gill: Bushtits, leaf warblers, reed warblers. World Bird List Version 12.1. International Ornithologists' Union (2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 30 мая 2022.