Купена духмяная

від раслін
(Пасля перасылкі з Polygonatum odoratum)

Купе́на духмяная[3] (Polygonatum odoratum) — кветкавая расліна роду Купена (Polygonatum) сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).

Купена духмяная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygonatum odoratum (Mill.) Druce, 1906

Сінонімы
Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  82207
EOL  1014905
GRIN  t:402671
IPNI  540195-1
TPL  kew-284008

Назвы правіць

Купена духмяная, саламонава пячатка, зязюліны ручнікі, пупнік, грыжнік[3].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см, з доўгім і тоўстым вузлаватым карэнішчам. Сцябло голае, граністае, у верхняй частцы сагнутае дугой. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, падоўжана-эліптычнае, зрэдку яйцападобнай формы, з гладкім краем. Кветкі адзіночныя або па 2 на кветаносах у пазухах лісця, белыя з зеленаватым адценнем. Пялёсткаў і тычынак — 6. Плод — ягада сінявата-чорнага колеру.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф[4].

Расце на лугах, узлесках і палянах, у хваёвых, мяшаных, зрэдку — шыракалістых лясах, у хмызняках на берагавых схілах. Цвіце ў маічэрвені. Плады паспяваюць у жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[4] і шэрагу рэгіёнаў Расіі[4][5].

Гаспадарчае значэнне правіць

Дэкаратыўная і лекавая расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца сцяблы, лісце і карэнішчы.

Маладыя парасткі і багатыя на крухмал карэнішчы ядомыя[6].

У прыродзе з’яўляецца кормам плямістым аленям і алтайскім маралам[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г Купена душистая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Polygonatum odoratum (Mill.) Druce // ИАС «ООПТ России» (руск.)
  6. а б Купена аптечная — Polygonatum odoratum // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць