Адкрыць галоўнае меню

«ProSSpekt»беларускі поп-рок гурт. Лаўрэаты міжнароднага музычнага конкурсу «Я-звезда-2010». Фіналісты нацыянальнага адборачнага туру міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў «Новая Волна» 2011 года. Пераможцы «Нацыянальнай музычнай прэміі» у намінацыі «Аўтарскі дэбют».

ProSSpekt
Жанр Поп-рок
Гады 2010-па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Беларуская, руская, англійская
Склад Мікалай «Знахарь» Знахарчук
Вольга Палюшык
Уладзімір «Vovchik» Развадоўскі
Альберт Красноў
Арцемій Даронкін
Ягор Даронкін
prosspekt.com

ГісторыяПравіць

Група ўтварылася ў лютым 2010 года ў сценах Інстытута журналістыкі БДУ. У пачатку свайго шляху група называлася «Delirio» і Professional Spectrum — «Pro.Спектр», да таго часу, пакуль не з'явілася другая вакалістка Вольга Палюшык, з яе прыходам група мяняе сваю назву на «ProSSpekt». Група шмат выступае ў клубах, што дапамагае музыкам сыграцца, знайсці сваё гучанне і першых прыхільнікаў. У вакалістаў яшчэ да прыходу ў групу хапала песень на два паўнавартасных альбома. Аднак асноўным рэпертуарам першых выступаў з'яўляліся арыгінальныя кавер-версіі сусветных хітоў. Паралельна з выступленнямі калектыў працуе над сваім першым альбомам, які выйдзе ў лістападзе 2011 года пад назвай «Точка Ком».

Гурт «ProSSpekt» складаецца з 6-ці чалавек. Вольга Палюшык — у мінулым вядучая праграмы «О»[1][2] і карэспандэнт праграмы «120/80 News» на «Першым музычным тэлеканале», тэлежурналіст. Мікалай Знахарчук — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе вакала, раней саліраваў у іншых вядомых беларускіх групах.[3][4] Склад групы некалькі разоў змяняўся. Першы і нязменны бас-гітарыст гурта Уладзімір Развадоўскі — двойчы прэзідэнцкі стыпендыят (у галіне геаграфіі і музыкі), лаўрэат і стыпендыят многіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Клавішнік гурта Альберт Красноў — лаўрэат 1-й прэміі і Гран-пры міжнародных конкурсаў піяністаў у Расіі. З нядаўняга часу ў групу ўліліся браты Даронкіны. Лідар-гітарыст групы Арцемій Даронкін — студэнт эстраднага факультэта Інстытута сучасных ведаў ім. А.М. Шырокава па класу гітары, адзін з арганізатараў праекта «Virage Guitars»[5]. Ударнік — Ягор Даронкін — студэнт Мінскага музычнага вучылішча ім. Глінкі.

Першым выступам гурта стаў канцэрт 12 лютага 2010 года ў клубе «Рэактар» на трыб'юце гурта Metallica, была выканана песня «The Unforgiven III». Калектыў выступае 23 ліпеня 2010 года на «Пятым Юбілейным злёце байкераў» у Лагойску. У першыя месяцы існавання група выступала на адной сцэне з гуртамі Лепрыконсы, J:МОРС, Пятром Ялфімавым, Сяргеем Лазаравым і групай Парк Горкага. У лістападзе 2010 года гурт прымае удзел у папулярным тэлевізійным праекце «Музыкальный суд» тэлеканала «АНТ», і трапляе ў фінал. Таксама прымаюць удзел у праграмах «Эстрадный коктейль» тэлеканала «АНТ» і «Звёздный ринг» тэлеканала «СТБ». У праграме «Эстрадный коктейль» песня «Альфа і Омега» стала лідарам па выніках тыднёвага глядацкага галасавання.[6]

12 лютага 2011 года ў сталічным клубе «JackClub» адбыўся канцэрт прысвечаны першаму дню нараджэння калектыва.[7]

У ліпені 2011 года быў зняты кліп на песню «Рэчанька».[8]

3 лістапада ў клубе «Re:Public» гурт прэзентуе дэбютны альбом «Точка Ком» і першы відэакліп.[9]

13 снежня 2011 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбыўся гала-канцэрт «Нацыянальнай музычнай прэміі», дзе група ProSSpekt стала пераможцам[10] (з намінаваных катэгорый — «Адкрыццё года», «Аўтарскі дэбют», «Прыз глядацкіх сімпатый») у намінацыі «Аўтарскі дэбют», як новае імя ў беларускім шоў-бізнэсе[11]. Акрамя таго, група атрымала спецыяльную статуэтку «Залатая ратацыя» ад радыё Пілот FM.

СкладПравіць

  • Мікалай «Знахарь» Знахарчуквакал, аўтар слоў і музыкі
  • Вольга Палюшыквакал, аўтар слоў і музыкі
  • Уладзімір «Vovchik» Развадоўскібас-гітара
  • Альберт Красноўклавішы
  • Арцемій Даронкінгітара
  • Ягор Даронкінбарабаны

ДыскаграфіяПравіць

Студыйныя альбомыПравіць

  • «Точка Ком» (2011)

ВідэаграфіяПравіць

  • 2011 — «Рэчанька»[12]
  • 2012 — «Альфа і Амега»[13]
  • 2013 — «My Home Is A Planet»[14]

Зноскі

СпасылкіПравіць