Плоткі
(Пасля перасылкі з Rutilus)
Плотка (Rutilus) — род рыб сямейства карпавых.
Плоткі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Rutilus Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Біялагічнае апісаннеПравіць
Даўжыня да 72 см, маса да 8 кг (у плоткі звычайнай да 32 см і 800 г). Луска буйная. Вочы жаўтавата-аранжавыя, з чырвонай плямкай у верхняй частцы.
АрэалПравіць
Выдзяляецца каля 10 відаў, шмат падвідаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Плотка сустракаецца па ўсёй Еўропе да ўсходу ад Паўднёвай Англіі і Пірэнеяў і на поўнач ад Альпаў; ў рэках і азёрах Сібіры, у басейнах Каспійскага і Аральскага мораў. Існуюць чародныя жылыя, паўпрахадныя і прахадныя формы, у т.л. выразуб, вобла, таран. На Беларусі распаўсюджана плотка звычайная; жыве ў азёрах, рэках, вадасховішчах.
ЭкалогіяПравіць
Кормяцца планктонам, бентасам.
ВыкарыстаннеПравіць
Аб’екты промыслу.
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |