Стрэлкаліст

род раслін
(Пасля перасылкі з Sagittaria)

Стрэлкалі́ст[3] (Sagittária) — род водных кветкавых раслін сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).

Стрэлкаліст

Стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sagittaria L., Sp. Pl. 2: 993 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38903
NCBI  4450
EOL  29168
GRIN  g:10644
IPNI  30006593-2

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя водныя або балотныя расліны вышынёй 30—100[3] см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Падводнае — стужкападобнай формы, плаваючае — яйкападобнае, на доўгіх чаранках, надводнае — стрэлкападобнае. Кветкі аднаполыя, з белымі або ружовымі пялёсткамі. Плод — шматарэшак. На сталонах часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[3].

Арэал правіць

Уключае каля 20 відаў, якія растуць ва ўмераных і трапічных рэгіёнах. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца стрэлкаліст трохлісты (Sagittaria trifolia). На тэрыторыі Беларусі 1 від — стрэлкаліст звычайны, або стрэлкалісты (Sagittaria sagittifolia)[3].

Экалогія правіць

Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г БелЭн 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць