Spiranthes sinensis — від аднадольных раслін роду Spiranthes сямейства Архідныя (Orchidaceae). Упершыню апісаны ў 1807 годзе Хрысціянам Генрыхам Персанам пад таксанамічнай назвай Neottia sinensis[3], у склад роду Spiranthes перанесены ў 1908 годзе амерыканскім батанікам Оўксам Эймсам[4][5].

Spiranthes sinensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spiranthes sinensis (Pers.) Ames, 1908

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  894760
NCBI  117406
EOL  1130276
IPNI  1208023-2
TPL  kew-194521

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя

Травяністая шматгадовая расліна. Лісце простае, без члянення, з вострай верхавінай і гладкім краем. Суквецце — колас. Кветкі памерам да 1 см, ружовыя, з белымі і чырвонымі плямамі, маюць шэсць пялёсткаў. Плод — каробачка[6].

Мезафітны, мезатропны, святлалюбны від[6].

Распаўсюджанне

правіць

Адзін з найбольш распаўсюджаных відаў роду[7], які сустракаецца галоўным чынам у Азіі і да краін Акіяніі[8]. Расце на прыморскіх лугах, газонах, ля абочын дарог, у парках і садах[6].

Значэнне і колькасць

правіць

Вырошчваецца як дэкаратыўная, культурная і лекавая расліна. Можа ўжывацца ў ежу[6].

Паводле дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды, від не мае пагроз да знікнення[9]; аднак від уключаны ў рэгіянальныя Чырвоныя кнігі Расіі: рэспублік Башкартастан і Якуція, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці, Камчацкага края, Кемераўскай, Курганскай, Томскай, Цюменскай і Чэлябінскай абласцей і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі[6]. Від уключаны таксама ў Чырвоную кнігу Украіны.

Сінаніміка

правіць

Сінанімічныя назвы[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Neottia sinensis Pers. — The Plant List. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 5 жніўня 2014.
  4. а б Spiranthes sinensis (Pers.) Ames — The Plant List. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 5 жніўня 2014.
  5. Tropicos | Name — !Spiranthes sinensis (Pers.) Ames. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 5 жніўня 2014.
  6. а б в г д Скрученник китайский — Spiranthes sinensis — Описание таксона — Плантариум. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 5 жніўня 2014.
  7. Spiranthes sinensis. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2015. Праверана 5 жніўня 2014.
  8. Iospe Photos. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2015. Праверана 5 жніўня 2014.
  9. Spiranthes sinensis (Chinese Spiranthes). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2014. Праверана 29 жніўня 2014.

Спасылкі

правіць