Дзіванна джунгарская
Дзіва́нна джунгарская[3] (Verbascum songaricum) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Дзіванна джунгарская | |||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьДвухгадовая[3] травяністая расліна вышынёй 150—200 см з прамастойным адзіночным сцяблом, укрытая лямцавым, попельна-шэрым апушэннем. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Кветкі з 5 пялёсткамі жоўтага колеру з чырванаватым адценнем, па 2—7 у галінастым мяцёлчатым суквецці. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой (Іран, Ірак, Турцыя) і Сярэдняй (Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) Азіі, на Каўказе (Арменія, Азербайджан) і ў Кітаі[4]. Расце ў горных стэпах і лугах, горных хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог, на аблогах і пустках, у садах і агародах[5]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце на другі год жыцця ў ліпені—жніўні[3]. Плады паспяваюць ў жніўні—верасні[3]. Размнажаецца насеннем[3].
Выкарыстанне
правіцьЛекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- ↑ а б Коровяк джунгарский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
правіць- Дзмітрыева С. А., Пашына Г. В. Дзіванна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 176—177.
- Вынаеў Г. У. Дзіванна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 111. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Коровяк джунгарский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)