Гарошак вузкалісты

від раслін
(Пасля перасылкі з Vicia sativa nigra)

Гаро́шак вузкалісты[3] (Vicia sativa subsp. nigra, Vicia angustifolia) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Лічыцца асобным відам, або падвідам Гарошка пасяўнога (Vicia sativa).

Гарошак вузкалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia sativa subsp. nigra (L.) Ehrh., 1780


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26330
EOL  1230328
GRIN  t:41566
IPNI  30108541-2
TPL  ild-7854

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло 15—60[3] (15—80 (90)[4])см у даўжыню, тонкае, узыходнае каля асновы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, апушанае, з зубчастымі прылісткамі і складаецца з 4—6[3] пар лісткоў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі вузкія, суцэльныя, 2,5—3[4] см у даўжыню, 2—3 [4]мм у шырыню. Кветкі буйныя, з пяццю[5] пялёсткамі, адзінкавыя або па 2 у пазухах лісця, амаль сядзячыя. Колер кветак пурпурова-фіялетавы. Плод — лінейны вузкі струк. Насенне цёмна-бурае, амаль чорнае, часам з плямамі, 2—2,5[4] мм у дыяметры.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Гарошак вузкалісты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Афрыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Сустракаецца на лугах, пашах і агародах, узлесках, у хмызняках, парках і садах, па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах, аблогах, пустках. Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Гаспадарчае значэнне правіць

Пустазелле зерневых і прапашных культур. Каштоўная кармавая расліна, па якасці не саступае гарошку пасяўному[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в г д Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. а б Горошек узколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць