Дурнічнік звычайны

(Пасля перасылкі з Xanthium strumarium)

Дурні́чнік звычайны, дурнічнік лекавы[3], дурнічнік валлякападобны[3] (Xanthium strumarium) — від кветкавых раслін роду Дурнічнік (Xanthium) сямейства Астравыя (Asteraceae)

Дурнічнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xanthium strumarium L., Sp. Pl. 2: 987 (1753)

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38692
NCBI  318068
EOL  6232736
GRIN  t:42072
IPNI  260893-1
TPL  gcc-38658

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая, шаравата-зялёная расліна вышынёй 30—120[3] см. Сцябло прамастойнае, бураватае, шурпата-валасістае. Лісце чаргаванае, простае, 3—5-лопасцевае, з няроўнымі зубцамі, на чаранках. Кветкі зеленаватыя, у амаль шарападобных кошыках, сабраных у коласападобныя суквецці ў пазухах лісця. Плод — сямянка (па дзве ў суплоддзі з шыпамі).

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцях Азіі, у Індыі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы, Венесуэле. Натуралізавалася ў шэрагу іншых рэгіёнаў. Цяплолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготнай пясчанай глебе, каля жылля і дарог, на засмечаных месцах, як пустазелле на пасевах бавоўніку і іншых культур.

Цвіце ў чэрвеніверасні. Размнажаецца насеннем. Плады распаўсюджваюцца, замацаваўшыся шыпамі на поўсці жывёл.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая расліна. Мае антысептычныя, фунгіцыдныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя, патагонныя, жарапаніжаючыя ўласцівасці[3]. У лісці вялікая колькасць ёду. У насенні да 40 % тлустага алею[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць