Ізабэль Юпэр (фр.: Isabelle Huppert; нар. 16 сакавіка 1953, Парыж) — французская актрыса тэатра і кіно.

Ізабэль Юпэр
Isabelle Anne Huppert
Дата нараджэння 16 сакавіка 1953(1953-03-16) (71 год)
Месца нараджэння Парыж, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Муж Ronald Chammah[d][1]
Дзеці Lolita Chammah[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1972—цяперашні час
Узнагароды
Commander of the National Order of Merit камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна

прэмія «Даностыя»[d] (2003)

прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (1978)

BAFTA Award for Most Promising Newcomer to Leading Film Roles[d] (1978)

David di Donatello for Best Foreign Actress[d] (1980)

Прэмія «Сезар» найлепшай актрысе (1996)

прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (2001)

San Francisco Bay Area Film Critics Circle Award for Best Actress[d] (2002)

Chlotrudis Award for Best Supporting Actress[d] (2003)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — драма

Еўрапейская кінапрэмія найлепшай еўрапейскай актрысе (2001)

Еўрапейская кінапрэмія найлепшай еўрапейскай актрысе (2002)

Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе (2009)

Прэмія «Сезар» найлепшай актрысе (2017)

Chlotrudis Award for Best Actress[d] (2003)

Volpi Cup for Best Actress[d] (1988)

Silver Bear for Outstanding Artistic Contribution[d] (2002)

Volpi Cup for Best Actress[d] (1995)

Lumières Award for Best Actress[d] (1996)

Lumières Award for Best Actress[d] (2001)

Lumières Award for Best Actress[d] (2006)

Lumières Award for Best Actress[d] (2017)

Залаты леў за кар’еру[d] (2005)

Ганаровы Залаты мядзведзь (2022)

Q3319528? (2017)

Independent Spirit Award for Best Female Lead[d] (2017)

прэмія «Еўропа – тэатру»[d] (2017)

IMDb ID 0001376
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзілася ў заможнай сям'і прадпрымальніка, інжынера па тэхніцы бяспекі, Раймона Юпэра і настаўніцы англійскай мовы Анік Юпэр. Малодшая з чатырох дзяцей у сям'і. Сёстры — Жаклін (акадэмічны вучоны, 1944 г.н.), Элізабэт (актрыса, 1948 г.н.), Караліна (рэжысёр, 1950 г.н.), брат Рэмі (літаратар). З 1982 г. у шлюбе са сцэнарыстам і прадзюсарам Ранальдам Шама. Дзеці: Лаліта (актрыса, 1983 г.н.), Ларэнца (1986 г.н.) і Анджэла (1997 г.н.).

Жыццё і творчасць

правіць

Разам з сёстрамі і братам гадавалася ў добрых умовах у бацькоўскім маёнтку ў прыгарадзе Парыжа Віль д'Аўрэ (Ville-d'Avray). Пасля заканчэння гімназіі ў Сент-Клод (Sent-Cloud), вывучала рускую мову ва ўніверсітэце і атрымала ступень бакалаўра. Бацькі натхнілі Ізабэль стаць актрысай, яна пачала вывучаць тэатр у Версальскай кансерваторыі, атрымала першую ўзнагароду. Год правучылася ў тэатральнай школе Ру Бланш (École nationale supérieure des arts et techniques du théâtre), пасля чаго паступіла ў прэстыжную Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва.

Пачынала як тэатральная актрыса, мела поспех у значных пастаноўках, сярод якіх «Медэя» Еўрыпіда. У 1971 годзе ўпершыню з’явілася на тэлевізійным экране, праз год - у фільме «Фаўстына і цудоўнае лета» (Faustine et le Bel Été). Імкліва заваявала рэпутацыю моцнай актрысы, адразу стаўшы адной з самых запатрабаваных актрыс Францыі свайго пакалення. Здымалася ў Жана-Люка Гадара і Клода Шаброля.

За Юпэр замацавалася ўстойлівае рэнамэ актрысы, здольнай на вельмі складаныя ролі, сярод якіх роля маладой жанчыны, якая забіла сваіх бацькоў (Віялета Назьер (Violette Nozière), 1978, рэж. Клод Шаброль), роля жанчыны, апошняй смяротна асуджанай у Францыі за выкананне аборта («Жаночая справа» (Une affaire de femmes), 1988, рэж. Клод Шаброль). У 2001 годзе яна знялася ў фільме Міхаэля Ханэке, дзе сыграла выкладчыцу-піяністку, якая хавае глыбокія садамазахісцкія сексуальныя жаданні. З Ханэке працавала некалькі разоў, у тым ліку сыграла ў фільме Каханне, за што атрымала якая Залатую пальмавую галіну ў Канах ў 2012 годзе.

Юпэр з’яўляецца найбольш часцей намінаванай актрысай на прэмію Сезар (чатырнаццаць разоў), але атрымала яе толькі аднойчы за ролю ў фільме «Цырымонія» (La Cérémonie), Клода Шаброля (1995).

У 2009 годзе Юпэр узначальвала журы Канскага кінафестывалю.

Фільмаграфія

правіць

Паўнаметражныя фільмы

правіць
  • 1971 : Фаўстына і цудоўнае лета (Faustine et le Bel Été), рэж. Ніна Кампанэз
  • 1972 : Сэзар і Разалі (César et Rosalie), рэж. Клод Сатэ
  • 1972 : Бар на ростанях (Le bar de la fourche), рэж. Ален Левэнт
  • 1973 : Паступовыя змяненні задавальнення (Glissements progressifs du plaisir), рэж. Ален Роб-Грые
  • 1974 : Вальсуючыя (Les Valseuses), рэж.Бертран Бліе
  • 1974 : L'ampélopède, рэж. Рэйчэл Вэйнберг
  • 1975 : Дзюпон Лажуа (Dupont-Lajoie), рэж. Іў Буасэ
  • 1975 : Бутон ружы (Rosebud), рэж. Ота Прэмінджэр
  • 1975 : Сур'ёзны, як задавальненне (Sérieux comme le plaisir), рэж. Рабэрт Бэнаюн
  • 1975 : Алаіза (Aloïse), рэж. Ліліян дэ Кермадэк
  • 1975 : Вялікая памылка (Le grand délire), рэж. Дэніс Бэры
  • 1975 : Доктар Франсуаза Гаян (Docteur Françoise Gailland), рэж. Жан-Луі Бертучэлі
  • 1975 : Я, П'ер Рыўер (Je suis Pierre Rivière), рэж. Крыстын Ліпінска
  • 1976 : Суддзя і забойца (Le Juge et l'assassin), рэж. Бертран Тавэрнье
  • 1976 : Маленькі Марсель (Le petit Marcel), рэж. Жак Фанстэн
  • 1977 : Каруначніца (La Dentellière), рэж. Клод Гарэта
  • 1977 : Індзейцы ўсё яшчэ далёкія (Les indiens sont encore loin), рэж. Патрыцыя Мараз
  • 1978 : Віялета Назьер (Violette Nozière), рэж. Клод Шаброль
  • 1979 : Вяртанне да каханай (Retour à la bien-aimée), рэж. Жан-Франсуа Адам
  • 1979 : Сёстры Бронтэ (Les Soeurs Brontë), рэж. Андрэ Тэшынэ
  • 1980 : Другая жонка (Örökség), рэж. Марта Месарош
  • 1980 : Лулу (Loulou), рэж. Марыс Піяла
  • 1980 : Ратуй, хто можа (сваё жыццё) (Sauve qui peut (la vie)), рэж. Жан-Люк Гадар
  • 1980 : Брама нябёс (Heaven's Gate), рэж. Майкл Чыміна
  • 1981 : Сапраўдная гісторыя дамы з камеліямі (La storia vera della signora dalle camelie), рэж. Маўро Баланьніні
  • 1981 : Крылы галубкі (Les ailes de la colombe), рэж. Бенуа Жако
  • 1981 : Аблава (Coup de torchon), рэж. Бертран Тавэрнье
  • 1981 : Глыбокія воды (Eaux profondes), рэж. Мішэль Дэвіль
  • 1982 : Стронга (La Truite), рэж. Джозэф Лоўзі
  • 1982 : Жарсць (Passion), рэж. Жан-Люк Гадар
  • 1982 : Гісторыя П'еры (Storia di Piera), рэж. Марка Ферэры
  • 1983 : Каханне з першага погляду (Coup de foudre), рэж. Дзіяна Кюры
  • 1983 : Жанчына майго сябра (La Femme de mon pote), рэж. Бертран Бліе
  • 1984 : Курва (La Garce), рэж. Крысцін Паскаль
  • 1985 : Подпіс Шарлоты (Signé Charlotte), рэж. Каралін Юпэр
  • 1985 : Заварушка (Sac de noeuds), рэж. Жазіян Баласко
  • 1986 : Кактус (Cactus), рэж. Пол Кокс
  • 1987 : Акно спальні (The Bedroom Window), рэж. Кёрціс Хэнсан
  • 1988 : Бесы (Les Possédés), рэж. Анджэй Вайда
  • 1988 : Жаночая справа (Une affaire de femmes), рэж. Клод Шаброль
  • 1988 : Чорны Мілан (Milan noir), рэж. Ранальд Шама
  • 1989 : Перасяленне (Seobe), рэж. Аляксандр Петравіч
  • 1990 : Жаночая помста (La vengeance d'une femme), рэж. Жак Дуаён
  • 1991 : Маліна (Malina), рэж. Вернэр Шротэр
  • 1991 : Мадам Бавары (Madame Bovary), рэж. Клод Шаброль
  • 1992 : Пасля кахання (Après l'amour), рэж. Дзіяна Кюры
  • 1994 : Аматары (Amateur), рэж. Хэл Хартлі
  • 1994 : Разрыў (La Séparation), рэж. Крысціян Венсан
  • 1994 : Паводка (Наводнение), рэж. Ігар Мінаеў
  • 1995 : Люм'ер і кампанія (Lumière et compagnie)
  • 1995 : Цырымонія (La Cérémonie), рэж. Клод Шаброль
  • 1996 : Выбарная роднасць (Le Affinità elettive), рэж. Паола Тавіяні і Віторыё Тавіяні
  • 1996 : Адкіды кахання (Poussières d'amour — Abfallprodukte der Liebe), рэж. Вернэр Шротэр
  • 1997 : Узнагароды доктара Шутца (Les palmes de M. Schutz), рэж. Клод Пінато
  • 1997 : Стаўкі зроблены (Rien ne va plus), рэж. Клод Шаброль
  • 1998 : Школа плоці (L'École de la chair), рэж. Бенуа Жако
  • 1999 : Толькі не скандал (Pas de scandale), рэж. Бенуа Жако
  • 2000 : Сучаснае жыццё (La vie moderne), рэж. Лоранс Ферэйра Барбоза
  • 2000 : Фальшывая служанка (La Fausse suivante), рэж. Бенуа Жако
  • 2000 : Дзякуй за шакалад (Merci pour le chocolat), рэж. Клод Шаброль
  • 2000 : Камедыя нявіннасці (Comédie de l'innocence), рэж. Рауль Руіс
  • 2000 : Сен-Сір (Saint-Cyr), рэж. Патрысія Мазюі
  • 2000 : Сентыментальныя лёсы (Les Destinées sentimentales), рэж. Аліўе Асаяс
  • 2001 : Піяністка (La Pianiste), рэж. Міхаэль Ханэке
  • 2002 : 8 жанчын (Huit femmes), рэж. Франсуа Азон
  • 2002 : Запаветнае жыццё (La Vie promise), рэж. Аліўе Даан
  • 2002 : Двое (Deux), рэж. Вернэр Шротэр
  • 2003 : Час ваўкоў (Le Temps du loup), рэж. Міхаэль Ханэке
  • 2004 : Мая маці (Ma mère), рэж. Крыстоф Анарэ
  • 2004 : Узломшчыкі сэрцаў (I Heart Huckabees), рэж. Дэвід О Расэл
  • 2004 : Злыя сёстры (Les Soeurs fâchées), рэж. Аляксандра Леклер
  • 2005 : Габрыэла (Gabrielle), рэж. Патрыс Шэро
  • 2006 : Камедыя ўлады (L'Ivresse du pouvoir), рэж. Клод Шаброль
  • 2006 : Прыватная ўласнасць (Nue propriété), рэж. Жаакім Лафос
  • 2007 : Схаваная любоў (L'amore nascosto), рэж. Алесандра Капонэ
  • 2007 : Цуд Медэі (Médée miracle), рэж. Таніна дэ Бернардзі
  • 2008 : Дом (Home), рэж. Урсула Маер
  • 2008 : Плаціна супраць Ціхага акіяна (Un barrage contre le Pacifique), рэж. Рыці Панх
  • 2009 : Белы матэрыял (White Material), рэж. Клер Дэні
  • 2009 : Віла Амалія (Villa Amalia), рэж. Бенуа Жако
  • 2010 : Капакабана (Copacabana), рэж. Марк Фітусі
  • 2010 : Бессэнсоўны (Sans queue ni tête), рэж. Жан Лабрун
  • 2011 : Мая маленькая прынцэса (My Little Princess), рэж. Эва Ёнэска
  • 2011 : Мой горшы кашмар (Mon pire cauchemar), рэж. Ан Фантэн
  • 2012 : Каханне (Amour), рэж. Міхаэль Ханэке
  • 2012 : Лініі Велінгтона (Les Lignes de Wellington), рэж. Валерыя Сарм'ента
  • 2012 : Захопленыя (Captive), рэж. Брыянтэ Мендоса
  • 2012 : Спячая прыгажуня (Bella addormentata), рэж. Марка Белок'ё
  • 2012 : У іншай краіне (Dareun naraesuh), рэж. Хон Сан-Су
  • 2013 : Манашка (La Religieuse), рэж. Гіём Ніклу
  • 2013 : На аднаго трупа меней (Dead Man Down), рэж. Нільс Ардэн Оплеў
  • 2013 : Ограм на шчасце (Au bonheur des ogres), рэж. Нікаля Беры
  • 2013 : Ціп Топ (Tip Top), рэж. Серж Базон
  • 2013 : Злоўжыванне слабасцямі (Abus de faiblesse), рэж. Катрын Брэйла
  • 2022 : Іа (Io), рэж. Ежы Скалімоўскі

Караткаметражныя фільмы

правіць

Тэлевізійныя фільмы

правіць
  • 1971 : Прусак (Le prussien), рэж. Жан Л'Атэ
  • 1972 : Фігара тут, Фігара там (Figaro-ci, Figaro-là), рэж. Эрвэ Брамбергер
  • 1973 : Дракар (Le drakkar), рэж. Жак П'ер
  • 1973 : Сапраўдная гісторыя (Histoire vraie), рэж. Клод Сантэлі
  • 1973 : Настаўнік (Le maître de pension), рэж. Марсель Мусі
  • 1973 : Будзь як будзе (Vogue la galère), рэж. Раймон Руло
  • 1974 : Мадам Батыст (Madame Baptiste), рэж. Клод Сантэлі
  • 1974 : Парэзі і сінякі (Plaies et bosses), рэж. Іў-Андрэ Юбэр
  • 1977 : Не жартуйце з каханнем (On ne badine pas avec l'amour), рэж. Каралін Юпэр
  • 1995 : Вялікія пісьменнікі (Un siècle d'écrivains, серыял, 1995—2001)
  • 1996 : Падарожжы Гулівера (Gulliver's Travels), рэж. Чарлз Старыдж
  • 1999 : Закон і парадак. Спецыяльнае падраздзяленне (Law & Order: Special Victims Unit, серыял, 1999-цяпер)
  • 2001 : Медэя (Médée), рэж. Дон Кент
  • 2005 : Тысяча фільмаў (Cinema mil, серыял, рэж. Хаум Фігерас)

Узнагароды

правіць
  • 1996: Прыз за найлепшую жаночую ролю (фільм «Цырымонія» (La Cérémonie))
  • 2003: Найлепшая актрыса (фільм «Піяністка» (La Pianiste))
  • 2003: Найлепшая актрыса другога плану (фільм «8 жанчын» (Huit femmes))
  • 1988: Прыз за найлепшую жаночую ролю (фільм «Жаночая справа» (Une affaire de femmes))
  • 1995: Прыз за найлепшую жаночую ролю (фільм «Цырымонія» (La Cérémonie))
  • 2001: Прыз за найлепшую жаночую ролю (фільм «Піяністка» (La Pianiste))
  • 2002: Прыз за найлепшую жаночую ролю (у складзе ансамбля) (фільм «8 жанчын» (Huit femmes))
  • 1996: Прыз найлепшай актрысе (фільм «Цырымонія» (La Cérémonie))
  • 2001: Прыз найлепшай актрысе (фільм «Дзякуй за шакалад» (Merci pour le chocolat))
  • 2006: Прыз найлепшай актрысе (фільм «Габрыэла» (Gabrielle))

Цікавыя факты

правіць
  • Грае на фартэпіяна
  • Цікавіцца фатаграфіяй
  • Рост 160 см
  • У 1970-я гг. здымала пакой разам з Ізабель Аджані, а потым з Крысцін Паскаль
  • Любімым рэжысёрам лічыць Міхаэля Ханэке
  • Падпісала «Зварот 18-ці» ў падтрымку легалізацыі марыхуаны, апублікаваны 18 чэрвеня 1976 ў газеце ''Libération''

Зноскі

правіць