Ілья Васілевіч Бранавец
Ілья Бранавец (нар. 16 красавіка 1990, Слуцк) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Слуцк».
Поўнае імя | Ілья Васілевіч Бранавец | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 красавіка 1990[1] (34 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 188 см | |||||||||
Вага | 90 кг[2] | |||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 30 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2008 года пачаў выступаць за клуб «Слуцкцукар» (пазней «Слуцк») у Другой лізе і прайшоў з ім шлях да Вышэйшай лігі. Спачатку быў адным з асноўных брамнікаў, потым стаў другім і трэцім брамнікам.
З 2014 года, пасля выхаду слуцкай каманды ў Вышэйшую лігу, стаў выступаць за дубль. У верасні 2014 года да канца сезона быў аддадзены ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[3], дзе быў асноўным брамнікам, аднак не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У 2015 годзе вярнуўся ў «Слуцк» і зноў стаў гуляць за дубль. У 2016 годзе ў сувязі з траўмамі асноўных брамнікаў Артура Лясько і Канстанціна Рудзянка правёў пяць матчаў у Вышэйшай лізе, пасля чаго зноў стаў выступаць за дубль. У верасні 2018 года згуляў яшчэ ў трох матчах у Вышэйшай лізе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[4]. У сезоне 2019, як і ў папярэдніх, быў другім брамнікам пасля Барыса Панкратава, але пры гэтым стаў часцей прыцягвацца да стартавага складу. У снежні 2019 года падпісаў новае пагадненне са слуцкім клубам[5]. Заставаўся другім брамнікам у 2020 годзе, у канцы сезона выхадзіў у стартавым складзе. У студзені 2021 года стала вядома, што Бранавец застаецца ў слуцкай камандзе[6].
У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў аснове з Дзмітрыем Харытонавым, з лета саступіў месца ў складзе Арцёму Гамялько, з кастрычніка 2021 года вярнуўся ў стартавы склад. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[7]. У сезоне 2022 быў асноўным брамнікам каманды.
У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. У студзені 2024 года афіцыйна быў дапушчаны да прафесійнай дзейнасці спартсмена ў Беларусі камісіяй пры Генпракуратуры[8], пасля чаго ў лютым падпісаў новы кантракт з клубам[9].
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | Д3 | Слуцкцукар | 16 | −19 | |
2009 | Д3 | Слуцкцукар | 10 | −10 | |
2010 | Д3 | Слуцкцукар | 1 | −0 | |
2011 | Д2 | Слуцк | 5 | −5 | |
2012 | Д2 | Слуцк | 2 | −0 | |
2013 | Д2 | Слуцк | 2 | −1 | |
2014 (1) | дубль | Слуцк | 17 | −19 | |
2014 (2) | Д2 | Хваля | 9 | −17 | |
2015 | дубль | Слуцк | 18 | −62 | |
2016 | Д1 | Слуцк | 5 | −10 | |
2017 | дубль | Слуцк | 27 | −58 | |
2018 | Д1 | Слуцк | 3 | −3 | |
2019 | Д1 | Слуцк | 11 | −18 | |
2020 | Д1 | Слуцк | 9 | −16 | |
2021 | Д1 | Слуцк | 12 | −12 | |
2022 | Д1 | Слуцк | 30 | −41 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].
Крыніцы
правіць- ↑ Ilia Branovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://sfc-slutsk.by/person/22
- ↑ Брановец на правах аренды перешел в «Волну» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом (руск.). football.by (7 снежня 2018). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" продлил контракты с двумя вратарями (руск.). football.by (29 снежня 2019). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Брановец продлил соглашение со "Слуцком" (руск.). football.by (23 студзеня 2021). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Брановец продлил контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (17 студзеня 2022). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Семерым "беглым" атлетам разрешили заниматься профдеятельностью в Беларуси (руск.). sputnik.by (26 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ Илья Брановец подписал контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (1 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 7 лютага 2024.