Інцыдэнт з кітайскім аэрастатам (2023)

Інцыдэнт з кітайскім паветраным шарам над ЗША — здарэнне з пранікненнем у амерыканскую паветраную прастору, якое адбылося ў канцы студзеня і пачатку лютага 2023 года. 2 лютага, паводле заявы Міністэрства абароны ЗША, над штатам Мантана быў заўважаны кітайскі разведавальны аэрастат. Са слоў афіцыйнага Пекіна, гэта быў грамадзянскі паветраны шар, які выпадкова апынуўся над амерыканскай тэрыторыяй.

Фотаздымак аб’екта.
Памер шара ў параўнанні з F-22 і Статуяй Свабоды.
Вонкавыя відэафайлы
Відэа знішчэння аэрастата ракетай, выпушчанай знішчальнікам F-22

Інцыдэнт правіць

2 лютага ў стратасферы[1][2] над Мантанай высачылі паветраны шар. За аэрастатам назіралі самалёты ВПС ЗША Boeing E-3 Sentry  (англ.) і F-22 Raptor[3]. Аб’ект быў памерам прыкладна з тры аўтобусы і меў тэхналагічны адсек[4]. Перад выяўленнем ён прайшоў над кантынентальнай часткай Злучаных Штатаў, а раней — над Алеуцкімі астравамі і Канадай[2].

У амерыканскай паветранай прасторы аэрастат знаходзіўся з 28 студзеня[2][5]. 30 студзеня прайшоў праз канадскія Паўночна-Заходнія тэрыторыі. Затым паветраны шар перасёк Айдаха (31 студзеня) і Мантану (1 лютага)[6]. 3 лютага аб’ект знаходзіўся над Місуры, блізу Канзас-Сіці[7].

Афіцыйныя асобы Міністэрства абароны ЗША разглядалі магчымасць збіць паветраны шар, але вырашылі не рабіць гэтага з-за рызыкі таго, што абломкі могуць параніць мірных жыхароў на зямлі[1]. 4 лютага аэрастат быў усё ж збіты ля берагоў Паўднёвай Караліны[8]. Абломкі паветранага шара былі рассеяны на плошчы 7 квадратных міль (18 км2). Былі зроблены намаганні па іх зборы[9].

Рэакцыя правіць

  •   ЗША: Амерыканскія ўлады заявілі, што выяўлены аб’ект — разведавальны кітайскі аэрастат[10]. Міністр абароны Лойд Осцін  (бел. (тар.)) і іншыя высокапастаўленныя ваенныя чыноўнікі правялі нараду[2], а прэзідэнт Джо Байдэн атрымаў «настойлівую рэкамендацыю» не збіваць аэрастат[3].
  •   Канада: Урад суседняй Канады выклікаў на бяседу пасла Кітая[11]. Канадскія вайскоўцы запэўнілі суайчыннікаў, што ім нічога не пагражае[12].
  •   Кітай: Прадстаўнік МЗС КНР заявіў, што аб’ект быў грамадзянскім паветраным шарам, выкарыстоўваным для метэаралагічных даследванняў. Пад уплывам заходніх вятроў і з абмежаванай здольнасцю да самакіравання ён адхіліўся ад запланаванага курсу[13]. Кітайская дзяржаўная газета China Daily  (кіт.) пісала: «Каб шпіёніць за ЗША з дапамогай паветранага шара, трэба як моцна адстаць, каб выкарыстоўваць тэхналогію 1940-х гадоў, так і быць дастаткова прасунутым, каб кантраляваць яго палёт праз акіян. Тыя, хто фабрыкуе хлусню, толькі агаляя сваё невуцтва»[1]. Пасля знішчэння кітайскі ўрад заявіў, што ён будзе абараняць законныя інтарэсы адпаведных прадпрыемстваў і пакідае за сабой права прадпрымаць далейшыя дзеянні, пры гэтым крытыкуючы ЗША за «відавочную празмерную рэакцыю і сур’ёзнае парушэнне міжнароднай практыкі»[6].
  •   Венесуэла: Адміністрацыя прэзідэнта Нікаласа Мадура паўтарыла словы ўладаў Кітая, заявіўшы, што Злучаныя Штаты збілі грамадзянскі аэрастат[14].

Наступствы правіць

Прэзідэнтам Джо Байдэнам, у сувязі са здарэннем, была адкладзена запланаваная дыпламатычная паездка у Кітай дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена[3].

Падобныя выпадкі правіць

Па словах прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, у апошнія гады было некалькі выпадкаў меркаванага пранікнення кітайскіх разведвальных аэрастатаў у паветраную прастору краіны[15], у тым ліку тры разы пры адміністрацыі Трампа і адзін раз пры адміністрацыі Байдэна[6].

У 2020 годзе аналагічны паветраны шар быў заўважаны ў Сэндаі, Японія[16][17][18].

У лютым 2022 года ля берагоў Тайваня заўважаны некалькі паветраных шароў. Міністэрства нацыянальнай абароны Тайваня заявіла, што яны, верагодна, выкарыстоўваліся для метэаралагічных назіранняў для Усходняга камандавання тэатра ваенных дзеянняў Народна-вызваленчай арміі Кітая і не ўяўлялі непасрэднай пагрозы бяспекі[19].

3 лютага ў МА ЗША заявілі, што над Лацінскай Амерыкай праляцеў другі меркаваны кітайскі аэрастат[20]. Непацверджаныя назіранні паветранага шара былі зарэгістраваны ў Калумбіі, Венесуэле і Коста-Рыцы[21][22][23][24].

Зноскі

  1. а б в Borger, Julian (3 February 2023). "Pentagon says it is monitoring Chinese spy balloon spotted flying over US". The Guardian. Праверана 3 February 2023.
  2. а б в г Kube, Courtney; Lee, Carol E. (3 February 2023). "Suspected Chinese spy balloon found over northern U.S." NBC News. Праверана 3 February 2023.
  3. а б в Cadell, Cate; Hudson, John; Abutaleb, Yasmeen. "Blinken postpones China trip as suspected spy balloon detected over U.S.". The Washington Post. Праверана 2023-02-03.
  4. Raddatz, Martha; Martinez, Luis (3 February 2023). "Large Chinese reconnaissance balloon spotted over the US, officials say". ABC News. Праверана 3 February 2023.
  5. Cooper, Helene (February 3, 2023). "Pentagon Says It Detected a Chinese Spy Balloon Hovering Over Montana". The New York Times.
  6. а б в "US moving ahead on plan to down Chinese balloon over ocean". Associated Press [англійская]. 2023-02-04. Праверана 2023-02-04.
  7. Mansoor, Sanya (February 3, 2023). "The Alleged Chinese Spy Balloon Is Now Over Missouri. Here's What We Know About Its Path". Time.
  8. США сбили китайский аэростат у берегов Южной Каролины
  9. Miller, Andrew (2023-02-04). "Pentagon reveals details on how Chinese spy balloon was taken down with single shot". Fox News [амерыканская англійская]. Праверана 2023-02-05.
  10. "Statement on High Altitude Surveillance Balloon". www.canada.ca. Canada National Defence. 3 February 2023. Праверана 3 February 2023.
  11. Suspected Chinese surveillance balloon spent time in Canadian airspace: Sources - National | Globalnews.ca.
  12. Statement on High Altitude Surveillance Balloon (3 лютага 2023).
  13. "Blinken postpones trip to Beijing after Chinese spy balloon spotted over US, officials say". CNN. February 3, 2023. Праверана February 3, 2023.
  14. "Venezuela Condemns Washington for Shooting Down Chinese Balloon". Bloomberg News [англійская]. 2023-02-05. Праверана 2023-02-05.
  15. Raddatz, Martha; Martinez, Luis; Yiu, Karson. "Large Chinese reconnaissance balloon spotted over the US, officials say". ABC News [англійская].
  16. "Mysterious balloon-like object spotted above Sendai". The Japan Times [амерыканская англійская]. 2020-06-17. Праверана 2023-02-04.
  17. "Balloon-like object in Japanese sky sets Twitter afire with talk of UFOs, Godzilla". Reuters [англійская]. 2020-06-17. Праверана 2023-02-04.
  18. Limited, Bangkok Post Public Company. "Balloon-like 'UFO' in Japanese sky sets Twitter afire". Bangkok Post [англійская]. Праверана 2023-02-04.
  19. Chinese weather balloons no reason for alarm: MND. Taipei Times Feb 28, 2022
  20. "Another Chinese 'surveillance balloon' is flying over Latin America, Pentagon says". NBC News [англійская]. Архівавана з арыгінала 4 February 2023. Праверана 4 February 2023.
  21. Roche, Darragh (2023-02-04). "Photos appear to show second Chinese balloon passing over Latin America". Newsweek [англійская]. Праверана 2023-02-04.
  22. Hutzler, Alexandra; Cathey, Libby; Deliso, Meredith; Guerilus, Stephanie. "Chinese balloon live updates: Second balloon flying over South America: Pentagon". ABC News. Архівавана з арыгінала February 3, 2023. Праверана 4 February 2023.
  23. "2nd Chinese surveillance balloon spotted over South America, Pentagon says". 6ABC. 4 February 2023. Архівавана з арыгінала 4 February 2023. Праверана February 4, 2023.
  24. Ward, Alexander. "Pentagon says another Chinese spy balloon spotted over Latin America". Politico. Праверана 4 February 2023.

Спасылкі правіць